Пра пірагі,кітайскі чай і ўдзячнасць

У СШ №3 горада Дзятлава адметна прайшоў Тыдзень хіміі і біялогіі. Пачаўся ён з акцыі “Азірніся наўкола”, а затым адбылася ролевая гульня “Хімія – навука цудаў і пераўтварэнняў”. Кожны з наступных дзён, сапраўды, быў напоўнены маленькімі цудамі, пераўтварэннямі, добрымі справамі і радасцю. ДЗЕНЬ ФРУКТОВАГА ПІРАГА Самым яркім і цікавым, па меркаванні педагогаў, навучэнцаў і іх […]

Продолжить чтение

Краса Дзятлаўшчыны — 2014 працуе ў банку

8 лістапада чацвёрты раз у Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў раённы конкурс грацыі і таленту «Краса Дзятлаўшчыны-2014». Сёлета за гэты тытул спрачаліся сямёра дзяўчат — Кацярына Заянчкоўская, Ірына Кулеш, Алена Кулікова, Юлія Талкун, Юлія Бікс, Таццяна Калодка, Бажэна Жылінская. На шляху да перамогі ім неабходна было прайсці некалькі конкурсных этапаў. Як спраўляліся дзяўчаты з прапанаванымі […]

Продолжить чтение

Валянціна Пранкевіч: «Здзяйсняйце свае мары, але ніколі не спыняйцея на гэтым…»

Ведаеце, бываюць такія людзі, побач з якімі адчуваеш сябе як дома. Менавіта такім чалавекам мне паказалася Валянціна Эдвардаўна Франкевіч. Вельмі хутка згадзілася паразмаўляць са мной, і гэта нягледзячы на тое, што яна вельмі заняты чалавек, бо на яе жаночых плячах нямнога нямала – кіраванне аддзяленнем паштовай сувязі ў Наваельні. Першае, што прывабіла маю ўвагу ў […]

Продолжить чтение

А. Баброўнік: «Я — за актыўны лад жыцця»

Аксана Баброўнік — малады спецыяліст, працуе аператарам электравылічальных машын Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, абрана тут сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ». Працоўны дзень дзяўчыны пачынаецца ў сем гадзін раніцы, а заканчваецца ў шэсць гадзін вечара. Работа сур’ёзная і адказная: неабходна друкаваць таварна-транспартныя накладныя, правяраць справаздачы кандытарскіх цэхаў, а яшчэ Аксана — аператар магазіна «Міраж». Тут таксама […]

Продолжить чтение

Музей у Погірах: акцент на народны побыт

Захаванне народнай спадчыны — адзін з напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры Дзятлаўскага раёна. Пры іх створаны фальклорныя гурты — як дарослыя, так і дзіцячыя, музейныя пакоі, экспанаты якіх — прадметы народнага ўжытку мінулых часоў. А ў Погірах увогуле існуе клуб-музей народнага побыту. Аб яго гісторыі, экспанатах, дзейнасці карэспандэнтка гутарыла з загадчыцай клуба-музея Людмілай Пятроўскай. — Людміла […]

Продолжить чтение

Дзень Дзятлаўскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў   Дзятлаўскім сельсавеце 27 кастрычніка. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў,  ідэалагічныя работнікі СВК. З сацыяльна-эканамічным становішчам Дзятлаўскага сельскага Савета […]

Продолжить чтение

Папіце вадзічкі з крынічкі

Вада з жукоўшчынскай крынічкі прыдатная для піцця — так адзначыў «Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Яшчэ ў верасні былі ўзяты пробы крынічнай вады на адпаведнасць патрабаванням санітарных нормаў і правілаў. Аналізы рабілі ў санітарана-гігіенічнай лабараторыі Слонімскага занальнага ЦГЭ ў парадку дзяржаўнага санітарнага кантролю. Галоўнай мэтай такіх выпрабаванняў стала вызначэнне: ці можна бязбоязна для свайго […]

Продолжить чтение

Скарпіёны апанавалі Дзятлаўскі музей

Не палохайцеся: скарпіёны, жукі, павукі, матылькі – гэта толькі экспанаты выставы, якая працуе ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. З 24 кастрычніка па 30 лістапада можна пазнаёміцца з экзатычнымі насякомымі. Што адметнае ў экспазіцыі? Пра гэта карэспандэнтка газеты пацікавілася ў галоўнага захавальніка фондаў музея І. Якаўчык. — Ірына Станіславаўна, адкуль “зляцеліся” крылатыя насельнікі Зямлі і колькі іх […]

Продолжить чтение

Жыццёвая місія — несці святло Хрыстовай веры

За плячыма настаяцеля прыхода касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дзятлаве ксяндза Здзіслава Пікулы працяглы пастырскі шлях. Значны адрэзак на ім займае місіянерскае служэнне ў Балівіі і Эквадоры. Больш за дваццаць гадоў ён служыў у Варнянах, што ў Астравецкім раёне, быў настаяцелем касцёла ў гонар святога Георгія. Хаця ў юнацтве аб тым, што стане святаром, […]

Продолжить чтение

29 кастрычніка — Дзень работнікаў службы пазаведамаснай аховы

ГОДНА НЯСУЦЬ СЛУЖБУ, ЯКУЮ АБРАЛІ У календары прафесійных датаў 29 кастрычніка пазначаны як Дзень работнікаў службы пазаведамаснай аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды карэспандэнтка газеты сустрэлася з начальнікам Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнікам міліцыі Дзянісам Цумаравым, пацікавілася ў яго адметнасцямі службы, зменамі, якія адбываюцца ў ёй.  — Штогод мы працуем на павышэнне […]

Продолжить чтение