Фізкультурна-аздараўленчай работай у раёне займаюцца 89 спецыялістаў – 54 штатныя работнікі і 35 – па сумяшчальніцтве.
Для правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы маюцца 144 спартыўныя збудаванні: 2 стадыёны, 20 спартыўных залаў, 1 стандарты 25-метровы плавальны басейн (225 м. кв.), 1 нестандартны плавальны басейн (125 м. кв.), 3 міні-басейны, 5 стралковых ціраў, 5 спартыўных пляцовак, 18 футбольных і міні-футбольных палёў, 23 прыстасаваныя памяшканні для заняткаў фізічнай культурай, 17 гімнастычных гарадкоў.
На будаўніцтва і рамонт спартыўных аб’ектаў летась затрачаны 42 тысячы рублёў. Закончана мадэрнізацыя стадыёна СШ №3 (скачковая яма, бегавыя дарожкі і сектары з гумавым пакрыццём).
Забяспечанасць спартыўным рыштункам (паводле зацверджанага пераліку) складае 82 працэнты (абласны паказчык – 81 працэнт). Спартыўнага рыштунку і абсталявання дакуплена на 25 тысяч рублёў.
У раёне працавалі 135 спартыўных груп, у іх займаўся 1601 чалавек. Сярэдні бал фізічнай падрыхтоўкі ў раёне склаў 6,56. 231 чалавек (9 працэнтаў) аднесены да спецыяльных медыцынскіх груп (у 2015 годзе – 206 чалавек, 7,9 працэнта).
Лепшымі спартыўнымі базамі прызнаны базы СШ №3, Хвінявіцкага д/с-СШ, Казлоўшчынскай СШ.
Летась прафсаюз работнікаў адукацыі правёў круглагадовую раённую галіновую спартакіяду. Першае месца ў ёй заняла СШ №3, другое – Хвінявіцкі д/с-СШ, трэцяе – СШ №1.
У круглагадовай спартакіядзе школьнікаў пераможцамі ў першай групе школ сталі СШ №3 і Казлоўшчынская СШ, у другой групе – Хвінявіцкі д/с-СШ, у трэцяй – Раготнаўскі д/с-БШ.
Па выніках раённай спартакіяды школьнікаў у зборныя каманды раёна былі адабраны 572 спартсмены. 35 з гэтай колькасці сталі ўдзельнікамі рэспубліканскіх спаборніцтваў у складзе зборных камандаў вобласці (3 – у біятлоннай камандзе, 17 – у хакейных, 5 – у камандах па вольнай і грэка-рымскай барацьбе, 10 – у лёгкаатлетычных камандах).
У 2016 годзе спартсмены раёна здабылі 53 медалі. У абласных спаборніцтвах у асабістым заліку 9 – залатых медалёў, 12 – срэбраных, 17 – бронзавых. У рэспубліканскіх спаборніцтвах 3 – срэбраныя, 3 – бронзавыя медалі.
У камандным заліку ў капілцы дзятлаўчан 9 медалёў. 1 золата, 3 срэбры, 1 бронза – у абласных спаборніцтвах. 1 золата, 3 срэбры – на рэспубліканскай арэне.
Самых высокіх вынікаў дамагліся хлопцы ў хакеі (“Залатая шайба”) і футболе (“Скураны мяч”), дзяўчаты – ў валейболе.
У вольнай барацьбе чэмпіёнкаю стала Анастасія Касач, бронзавым прызёрам – Жанна Галавач. У грэка-рымскай барацьбе бронзавы прызёр Іван Губко.
Вызначыліся лёгкаатлеты Арцём Лішык (бронзавы прызёр у скачках у дыўжыню), Дзмітрый Заяц (бронзавы прызёр у спрынце на 60 метраў і сярэбраны – у скачках у даўжыню), Вольга Загдай (бронзавы прызёр у трайным скачку), Ягор Сапожнікаў (броназвы прызёр у скачках у вышыню), Вікторыя Конан (бронзавы прызёр у скачках у даўжыню і чэмпіён у скачках у вышыню). Алёна Каўрыга стала пераможцаю рэспубліканскага фінальнага этапу спаборніцтваў “З00 талентаў для Каралевы”.
Высокай адзнакі заслугоўвае мэтанакіраваная работа трэнера-выкладчыка Раготнаўскай СШ Мікалая Міхайлавіча Анацкі. Вучні пад яго кіраўніцтвам дамагліся заўважных поспехаў на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Выхаванцы трэнера М. Анацкі рэгулярна ўваходзяць у зборныя каманды вобласці па лыжных гонках, біятлоне, зімовым шматбор’і. У 2009 – 2016 гадах вучні трэнера М. Анацкі больш 70 разоў стартавалі на рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Па выніках абласнога агляду-конкурса на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы Дзятлаўскі раён у 2016 годзе заняў другое месца. Другое месца ў дзятлаўчан і ў абласной спартакіядзе школьнікаў па масавых відах спорту.
Задачы для перспектыўнага развіцця:
– больш увагі надаць якаснай падрыхтоўцы спартсменаў з прычыны таго, што на працягу 2012 – 2016 гадоў ніводны жыхар Дзятлаўскага раёна не дасягнуў спартыўнага майстэрства на ўзроўні кандыдата ў майстры і майстра спорту. Няма прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны, за выключэннем Карыны Альховік (жаночы футбол) і ў нацыянальных зборных камандах Рэспублікі Беларусь;
– патрабуе вырашэння кадравая праблема Дзятлаўскай ДЮСШ, у якой 77,8 працэнта спецыялістаў працуюць па сумяшчальніцтву;
– неабходна павысіць ахоп школьнікаў актыўнымі спартыўнымі заняткамі да хоць бы сярэднеабласнога ўзроўню, які складае 67 працэнтаў;
– вымагае актывізацыі работа спартыўных класаў;
– належыць сістэматызаваць пошук і перадачу талентаў ў спартыўныя аддзяленні Дзятлаўскай ДЮСШ;
– на балансе аддзела адукацыі, спорта і турызма 113 спартыўных збудаванняў, 27 з іх вымагаюць рамонту;
– прадоўжыць работу па забеспячэнні навучальных установаў спартыўным рыштункам.
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…
Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…
на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…