Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Віншуем вас з адным з галоўных дзяржаўных святаў нашай краіны – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабодаў чалавека. Асноўны закон краіны зацвердзіў правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны.

Дзеючы асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.

Захаванне нормаў, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоваў жыцця грамадзянам.

Сутнасць улады любога ўзроўню – працаваць для народа, вышэй за ўсё ставіць інтарэсы людзей. Наша задача – дамагацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар Дзятлаўскага раёна, як грамадзянін Беларусі, заўсёды адчуваў надзейную абарону закона, каб кожная сям’я была сацыяльна абароненай.

Упэўнены, што наша сумесная стваральная праца дазволіць рэалізаваць абвешчаныя Канстытуцыяй правы і свабоды кожнага чалавека – грамадзяніна нашай краіны.

Дарагія землякі, прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашага Дзятлаўскага раёна і нашай любімай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации