10 жніўня ў атрадзе камбайнераў ААТ “Граніт-Агра” з’явіўся яшчэ адзін экіпаж-тысячнік. Сяргей Жых і Дзмітрый Каханоўскі камбайнам “Lexion-580” намалацілі сваю 1000 тон зерня. Віншаваць з працоўным дасягненнем, уручаць адпаведныя моманту прэміі і адзнакі завіталі на жніўны палетак старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь, удзельніцы фальклорнага гурта Данілавіцкага дома культуры “Суседачкі”.Экіпаж камбайна віншуе старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. З віншаваннем – старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак. А таксама – дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур і намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” Людзміла Мядзведзь. Фальклорны гурт “Суседачкі” завітаў на жніўны палетак з кветкамі і песнямі. Напаследак урачыстасці – калектыўнае фота яе ўдзельнікаў.

Фота Б. Варны

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации