Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды арганізаваны на Дзятлаўшчыне. У сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло свята «Хай шчасце ў дзіцячых душах адаб’ецца!» для дзетак, якія засталіся без апекі бацькоў, часова знаходзяцца ў дзіцячым прытулку. У яго праграме — спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, эстафеты.
Падтрымалі дзетак у конкурсах вучні СШ №1 райцэнтра. З музычнымі віншаваннямі завіталі на свята вучні гімназіі №1 горада Дзятлава.
Далучыліся да свята з віншаваннямі, пажаданнямі і салодкімі сюрпрызамі госці з райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава, ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Чырвоны Крыж», «БРСМ», “Савет ветэранаў”. Не засталіся раўнадушнымі індывідуальны прадпрымальнік Марына Шугля, якая ўпрыгожыла пляцоўку паветранымі шарыкамі, і ўдзельнікі клуба “Нам года – не беда!” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія прынеслі паветраныя шарыкі і салодкія падарункі кожнаму дзіцяці. Дзеткі ж падзякавалі гасцям і падарылі дарослым папяровых белых птушак, якіх зрабілі сваімі рукамі.
Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ
27 жніўня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі стала месцам прыцягнення для юных талентаў з усёй краіны.…
В учреждении здравоохранения "Дятловская центральная районная больница" администрацией совместно с профсоюзным комитетом были организованы и…
Забяспечанасць гандлёвых аб’ектаў раёна школьнымі таварамі прадаўжаюць адсочваць дэпутацкі корпус і дзяржаўныя службы. У магазінах…
В Гродно проходит областной этап конкурса «Семья года», направленный на укрепление института семьи, популяризацию традиционных…
Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прайшло з удзелам старшыні…
На территории Дятловского района активно проходит регистрация паспортов готовности потребителей и теплоисточников к работе в…