Крок 1
- Пастаўце галачкі ў ячэйках пад тымі месяцамі, на якія жадаеце аформіць падпіску.
- У графе «предварительная стоимость подписки» адлюстроўваецца сума, якую неабходна будзе аплаціць за выбраны перыяд.
- Графа «e-mail» з’яўляецца абавязковай для запаўнення.
- Прозвішча, імя, імя па бацьку пішыце поўнасцю або напішыце прозвішча і ініцыялы.
- Абавязкова пакіньце свой кантактны нумар тэлефона, каб наш супрацоўнік мог звязацца з вамі, калі ўзнікне такая неабходнасць.
Крок 2
- Праверце адпаведнасць пазначанай вамі інфармацыі (перыяд падпіскі, Прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас e-mail, кантактны нумар тэлефона).
- Пастаўце галачку насупраць «С условиями осуществления подписки ознакомлен и согласен». Калі вы не чыталі ўмоваў падпіскі, азнаёміцца з імі можна на старонцы афармлення падпіскі.
- Націсніце «Сформировать счет на оплату».
Крок 3
- Запомніце або запішыце індывідуальны нумар заказа, які вам спатрэбіцца пры аплаце аформленай падпіскі.
- Звярніце ўвагу на дату, да якой неабходна здзейсніць плацёж.