Салодкі скарб

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне актыўна ідзе ўборка цукровых буракоў: КСУПы “Жукоўшчына” і “Хвінявічы” завяршаюць гэты працэс, ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Войневічы” упэўнена перасягнулі экватар.

– Цукровыя буракі ўбіраем згодна з графікам, каб у намечаныя даты транспарціраваць, – тлумачыць намеснік дырэктара КСУП “Жукоўшчына” Віктар Пастарняк. – У гэтым годзе пад іх занята 150 гектараў земляў, ужо ўбралі 130 гектараў.

На ўборцы салодкіх караняплодаў задзейнічаны магутны буракаўборачны камбайн “Холмер”. Ураджай складзіруецца на полі, адсюль будзе вывезены на Скідзельскі цукровы завод.

Акрамя таго, КСУП “Жукоўшчына” атрымала добры ўраджай яблыкаў, бульбы, морквы і сталовых буракоў, якія будуць захоўвацца на складах прадпрыемства, паступяць у рэалізацыю і на кансервавыя заводы.

Па словах Віктара Станіслававіча, кукуруза, сёлета пасеяная на плошчы ў 964 гектары, таксама парадавала. У гаспадарцы ўбралі 1123 тоны гэтай культуры на зерне, 13206 тон кукурузнай масы нарыхтавана на зялёны корм і закладзена ў сіласныя траншэі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga