Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Магутнасць дзяржавы вызначаецца не толькі тэмпамі эканамічнага развіцця, але і багаццем духоўна-маральных традыцый, высокім узроўнем культурнага і творчага патэнцыялу.
На работнікаў культуры ўскладзена адказная місія – не даць згаснуць народным традыцыям і звычаям, несці культуру ў дамы і сэрцы кожнага чалавека.
Дзякуючы вашаму таленту і творчасці зараджаецца любоў да мастацтва, развіваецца духоўнае здароўе народа, захоўваецца нітка, якая звязвае пакаленні людзей, дае арыенцір на будучыню.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, творчага натхнення і новых яркіх здзяйсненняў на карысць роднай зямлі.
Здароўя вам і вашым блізкім, міру і дабрабыту ў вашых сем’ях!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт