З 11 па 28 красавіка дапамогу лесаводам раёна аказваюць два моладзевыя працоўныя атрады.
8 навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы працуюць на базе мясцовага лясніцтва, яшчэ 13 старшакласнікаў Дварэцкай сярэдняй школы пачалі сваю працоўную вахту на базе Раготнаўскага лясніцтва.
Маладыя работнікі занятыя сартаваннем і падрыхтоўкай да высадкі сеянцаў, а таксама задзейнічаны на ўборцы лясных масіваў.
У сакавіку працоўныя атрады навучэнцаў школ горада Дзятлава і Новаяльнянскай сярэдняй школы, усяго 15 чалавек, функцыянавалі на базе Дзятлаўскага РУП ЖКГ – дапамагалі ў добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены раённым камітэтам ГА “БРСМ”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga