“Будзь здароў – на сто гадоў!”

Грамадства Свежыя навіны

У рамках падрыхтоўкі да Сусветнага дня здароўя, які будзе адзначацца 7 красавіка, конкурсна-гульнявую праграму “Будзь здароў – на сто гадоў!” з наведвальнікамі лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава правяла валанцёр раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы – разам!” Ірына Мішчанка.

Зарад бадзёрасці, здароўя і пазітыўных эмоцый дзецям падарылі вясёлыя конкурсы, эстафеты і заданні на кемлівасць.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя прызы і сувеніры.

Ірына МІШЧАНКА,
каардынатар дзейнасці раённага валанцерскага клуба “Мы – разам!”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga