Фестываль дзіцячай творчасці “Шлях да поспеху” прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.
Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 20 нумароў у розных намінацыях.
Пераможцы фестывалю вызначыліся наступным чынам: у намінацыі “Саліст-вакаліст (5-8) гадоў” 1 месца заняла Нэлі Санюк (Гезгалаўскі ДК), 2 месца – Ксенія Жыляніна (Гезгалаўскі ДК), 3 месца – Ксенія Аўсянік (Данілавіцкі ДК). У намінацыі “Саліст-вакаліст (9-13 гадоў)” 1 месца падзялілі Алеся Адамчык (Новаяльнянская ДШМ) і Аліса Дзірвук (Новаяльнянскі ДК), 2 месца заняла Анастасія Бортнік (Новаяльнянская ДШМ), 3 месца – Аляксандра Міклаш (Новаяльнянская ДШМ). У намінацыі “Саліст-вакаліст (14-17 гадоў)” 1 месца заняла Анастасія Жамайтук (Гезгалаўскі ДК), 2 месца – Арыяна Кузьміч (Новаяльнянскі ДК). У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт (5-8 гадоў)” дыпломам за арыгінальны нумар былі ўзнагароджаны Ксенія Аўсянік і Арсеній Барысевіч (Данілавіцкі ДК). Лепшай вядучай у намінацыі “Вядучы праграмы” стала Ксенія Кандакова (Дварэцкі ДК). У намінацыі “Вакальны ансамбль, дуэт (9-13 гадоў)” 2 месца занялі Арсеній Лішык і Паліна Шалесная (Казлоўшчынскі ДК), 3 месца – Аляксандра Лісоўская і Яўгенія Анушкевіч (Данілавіцкі ДК). У намінацыі “Цыркавое мастацтва” дыпломы I ступені атрымалі Ангеліна Гушча (Цэнтр культуры), Марыя Масейчык (Цэнтр культуры) і Аляксандра Зайцава (Цэнтр культуры), дыпломы II ступені – Лізавета Юргель (Цэнтр культуры) і Віялета Ёрш (Цэнтр культуры), дыплом III ступені – Марыя Панасевіч (Цэнтр культуры). Акрамя таго, дыпломы “За ўдзел” атрымалі Арсеній Лішык (Казлоўшчынскі ДК), Карына Хоміч (Данілавіцкі ДК) і Паліна Шалесная (Казлоўшчынскі ДК).
Марыя ПАПОВА