Не дрэмле “Зімовы патруль”

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Метэаролагі абяцаюць на бліжэйшыя дні ў Беларусі паніжэнне тэмпературнага фону, гэта значыць, вадаёмы пачнуць замярзаць і ўзрасце рызыка няшчасных выпадкаў пры выхадзе на лёд.

Што на Дзятлаўшчыне прадпрымаецца для папярэджанне такіх сезонных праблем, расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

– Удзельнікі моладзевага атраду аховы правапарадку “БРСМ”, супрацоўнікі таварыства ратавання на водах і спецыялісты Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях цяпер праводзяць рэйды ў рамках акцыі “Зімовы патруль”.

Гэта акцыя скіравана на прафілактыку надзвычайных сітуацый на вадзе зімой, а таксама папярэджванне выхадаў людзей на тонкі лёд. Удзельнікі моладзевага атраду аховы правапарадку патрулююць вадасховішчы і нагадваюць насельніцтву пра важнасць захавання правілаў паводзінаў на лёдзе. Таму не здзіўляйцеся, калі на беразе вадаёма вы сустрэнеце маладых людзей, якія нагадаюць пра меры перасцярогі і патлумачаць, што трэба ведаць і прадпрымаць у тым выпадку, калі чалавек праваліўся ў ваду.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі