Актыўна ідзе работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі Наваельнянскага дзіцячага садка. Тут дарослым дапамагаюць дзеці. Яны ўзялі ў рукі грабелькі і венікі, а таксама вядзерцы для шышак, што падаюць з соснаў, якія растуць на тэрыторыі гульнёвых пляцовак. Як маленькія шпаркія мурашкі, выхаванцы садка збіраюць і змятаюць смецце, акуратна закідваюць яго ў мяшкі.
Хутка будзе чыста.
Ірына СТЫРНІК
Детки какие замечательные. Молодчинки
Рейтинг комментария:00