Зазірнуць у начное зорнае неба, палюбавацца ім,  адлюстраваць у фарбах сваё ўяўленне пра космас і намаляваць свае прыгоды ў ім запрасілі юных мастакоў арганізатары 13-га Міжнароднага мастацкага конкурсу “Іншым поглядам”, які праходзіў у польскім горадзе Саснавец. Ганаровым папячыцелем праекта быў Польскі нацыянальны камітэт ЮНІСЕФ і мэр горада Саснавец Аркадзюш Хенчынскі.

Сёлета на конкурс былі дасланы больш за 8 тысяч работ з розных краінаў свету. Два гады гэта лічба складала толькі 1500 работ. У гэтым ліку была і работа Паліны Лайло, выхаванкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Па выніках конкурсу дзяўчынка атрымала дыплом. Як і Анастасія Дарашкевіч –мінулагодняя ўдзельніца.

Photo 001

Сёлета спіс дасягненняў выхаванцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў дапоўніў Мікіта Жынко: хлопец адзначаны ўзнагародай Міжнароднага конкурсу “Іншым поглядам”.

Для Мікіты гэта не першая спроба ўдзелу ў мастацкіх конкурсах міжнароднага фармату. У скарбонцы ўжо ёсць дыплом Міжнароднага мастацкага конкурсу у Торуні.

А сёлетняя ўзнагарода — чарговае дасягненне і стымул удасканальваць свае здольнасці.

Photo 022

Цікава, што на конкурс былі дасланы дзве работы Мікіты. Над адной з іх хлопец пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Жанны Вячаславаўны Лукашэні працаваў працяглы час. А вось узнагародай адзначаны малюнак-экспромт, які Мікіта намаляваў усяго толькі за вечар.

Адметна і тое, што па прызнанні самога  мастака больш за ўсё яму падабаецца працаваць у жанры графікі. Аднак паспяховай стала жывапісная работа.

Маляванне для Мікіты з’яўляецца захапленнем, якому ён аддае перавагу і ў вольны час. Яшчэ хлопец любіць чытаць. Кажа, што калі чалавек шмат  чытае, то ў яго пашыраецца кругагляд і фантазія. Для мастака гэта  проста неабходна.

У будучыні Мікіта бачыць сябе доктарам — хірургам або патолагаанатамам. А пакуль ён старанна вучыцца, малюе. Хоча паўдзельнічаць у новых конкурсах.

— У планах, — гаворыць Жанна Вячаславаўна, — асвоіць новыя мастацкія тэхнікі.  Гэта дасць магчымасць навучэнцам школы паўдзельнічаць у многіх іншых конкурсах, папоўніць скарбонку дасягненняў. Спадзяюся, што спрыяць гэтаму будуць творчасць вядомых мастакоў, пашырэнне кругагляду праз чытанне кніг, перыядычнага выдання ” Мастацкая галерэя”, а таксама начное зорнае неба. І, увогуле, — прыгажосць , якая пануе вакол.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации