21 кастрычніка ўпершыню будзе адзначацца выдатнае свята – Дзень бацькі.

Памятаць пра свой бацькоўскі абавязак мы павінны штодня, а не толькі раз у год. Як, зрэшты, быць мужнымі і клапатлівымі не толькі 23 лютага. Мяркую, быць сапраўдным бацькам – цяжкая, скрупулёзная праца. Важна заўсёды шанаваць ролю бацькі і ні ў якім разе нельга недаацэньваць яго ўплыў на развіццё дзяцей. Усе мы памятаем з дзяцінства: тата можа ўсё, што заўгодна. Ну, ці амаль што ўсё! Успамінаю нярэдка юнацтва і словы мамы: “Чакайце, пакуль вернецца бацька”. Упэўнены, што нават самая моцная і пяшчотная матчына любоў не здольная ў поўнай меры замяніць любоў бацькі. Вядома ж, сапраўднымі бацькамі не нараджаюцца, імі становяцца ў той самай паўсядзённай рэчаіснасці.

Да нашага часу педагогі, навукоўцы, псіхолагі распрацавалі мноства тэорый выхавання, напісалі шэраг кніг і даследаванняў. Але зразумела, што ўніверсальнай мадэлі бацькоўства няма. Кожны бацька з’яўляецца ўнікальным аўтарам-летапісцам індывідуальнага жыцця, уласнага выхавання. У працэсе яго ён павінен быць годным узорам, перадаваць дзецям важныя маральныя прынцыпы і жыццёвыя ісціны.

Не сакрэт, што дзеці, у якіх добры кантакт са сваімі бацькамі, больш упэўнены ў сабе, адкрыты для іншых, а асоба бацькі адыгрывае вялікую ролю ў псіхічным здароўі сям’і. Добры тата той, хто шануе, любіць і разумее сваю жонку. Для яго шчаслівыя і вясёлыя вочы каханай – аснова сямейнага дабрабыту. А за паняццем “добры бацька” стаяць паняцці “добры сын”, “добрая дачка”, “выдатная сям’я”, якія найлепшым чынам характарызуюць веліч прозвішча і роду. Першапачаткова, вядома ж, неабходна стаць добрым сынам, мужам, а потым мужчына абавязкова зразумее, як быць добрым бацькам. Але нельга з яго рабіць недасягальнага куміра, ствараць вобраз магутнага героя. Жыццё – гэта не міф і не казка, жыццё – гэта нашы дні, якія вырастаюць у месяцы, гады, дзесяцігоддзі. І ці будуць крылы ў працэсе гэтага росту і ўзмужнення, залежыць ад нас саміх.

Вельмі добра, калі бацька для дзіцяці самы выдатны, дае каштоўныя парады, гатовы абараняць ад усіх нягод і дрэнных людзей. Моцныя рукі бацькі трымаюць надзейна, а яго добрае сэрца змяшчае велізарную любоў да дзяцей і іх мамы. Але заўсёды трэба памятаць мудрыя словы Васіля Ключэўскага: “Значна лягчэй стаць бацькам, чым заставацца ім”.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Фото:из открытых источников

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Поможем Саше!

Поможем Саше!

27 декабря, 2024
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць
Навагодні настрой. ААТ “Граніт-Агра” (фотафакт)

Похожие публикации