На Дзятлаўшчыне прайшоў трэці абласны занальны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Скарбы народнай культуры прадставілі самабытныя выканаўцы і калектывы Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў.

Гасцей вітаў  Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. У фае ўстановы ладзілася выстава майстроў, а ў глядзельнай зале разгарнулася галоўная дзея свята народнай песні і творчасці.

Яе самабытнасць і непаўторнасць адзначылі вядучыя фестывалю Анастасія Голуб і Часлаў Свіб. Да іх далучыліся галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Жук -Куніцкая і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько — прадстаўнікі журы, якія павіталі ўдзельнікаў фестывалю, пажадалі ім паспяховага выступлення.

Распачаўся фестываль фальклору ў Дзятлаве з “Вячорак у Паўлінкі”, якія падрыхтавалі госці са Слонімшчыны. Удзельнікі з Навагрудскага раёна паказалі аўтэнтычны вясельны абрад. Карэліцкія госці на чале з Несцеркай праспявалі народныя песні сваёй мясцовасці, а таксама станцавалі “Лядкаўскую кадрылю”.

Аснову праграмы Дзятлаўскага раёна склала выступленне самабытных народных калектываў з Ахонава, Студзераўшчыны, фальклорнага гурта з Данілавічаў, народнага ансамбля песні “Зараначка”. Старэйшае пакаленне дапоўнілі дзіцячыя калектывы “Званочкі” і “Жавароначкі” са Студзераўшчыны і Казлоўшчыны. Яны  паказалі народныя гульні і забаўлянкі. Майстэрства народных спеваў прадэманстравала Маргарыта Літвінская. У гутарковым жанры выступілі Анастасія Клімец, Андрэй Савасцюк, Анастасія Саўко. Выступленне дзятлаўскіх артыстаў разгарнулася на імправізаваным беларускім падворку.

Напрыканцы праграмы дзятлаўскія артысты, прадстаўнікі журы павіншавалі з 90-годдзем Валянціну Васільеўну Бранкоўскую — старэйшую ўдзельніцу фальклорнага гурта  з вёскі Ахонава. Жанчына выканала народную песню, якую гледачы віталі гучнымі апладысментамі.

Трэба дадаць, што па выніках занальнага фестывалю яго ўдзельнікі адзначаны дыпломамі. Лепшыя калектывы і выканаўцы выступяць у абласным фестывалі, які пройдзе ў Астраўцы. Там будуць вызначаны  лаўрэаты.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации