Жыццё не цукар

15 працэнтаў беларусаў маюць рызыку развіцця цукровага дыябету ў найбліжэйшыя 5-8 гадоў. Як не захварэць, а калі захварэў, то як жыць якасна і даўжэй, растлумачыла намеснік галоўнага доктара па медыцынскай часці Інэса Гусева.

Кожны адзінаццаты ў свеце хварэе на цукровы дыябет. Паводле прагнозаў, да 2040 года будзе ўжо кожны дзясяты. У нашай краіне колькасць такіх хворых таксама расце.

Для выяўлення рызыкі наступлення захворвання прымяняецца спецыяльная анкета-апытальнік, а таксама аналіз крыві на глюкозу і спецыяльны аналіз на глікіраваны гемаглабін.

У групе рызыкі па развіцці дыябету 2 тыпу — мужчыны з аб’ёмам таліі больш за 94 см і жанчыны з таліяй больш за 80 см. Тыя, у каго індэкс масы цела перавышае 28 кг/м2, а ўзрост — больш за 40 гадоў. Хто мала рухаецца і не праходзіць на працягу тыдня хоць бы неабходныя 150 хвілін. Хто няправільна харчуецца — з лішкам тлушчу і вугляводаў, дэфіцытам агародніны і фруктаў, вітамінаў. Курэнне і спажыванне алкаголю — дадатковы фактар рызыкі. Значэнне будуць мець павышаны артэрыяльны ціск, высокі ўзровень халестэрыну, а таксама наяўнасць цукровага дыябету ў сваякоў.

Для прафілактыкі будзе важным не набіраць вагу, мяняць свае харчовыя паводзіны — у першую чаргу скарачаць долю простых вугляводаў. Трэба сачыць за ўзроўнем халестэрыну, больш рухацца і не курыць. Асаблівую насцярожанасць трэба праяўляць і людзям з іншымі хранічнымі захворваннямі, напрыклад, з панкрэатытам, эндакрыннай паталогіяй.

Калі дыягназ пастаўлены, самае важнае — як мага хутчэй прыступіць да выканання рэкамендацый урача, каб не ўпусціць час пачатку лячэння. Гэта важна для захавання клетак падстраўнікавай залозы. Аднак перш-наперш неабходны здаровы лад жыцця. Давядзецца павялічыць фізічную актыўнасць, пазбавіцца шкодных звычак, пачаць правільна харчавацца.

Лячыць захворванне так, як прадпісаў урач, значыць, прадухіляць і адтэрміноўваць наступленне ўскладненняў. Пры дыябеце 2 тыпу без здаровага ладу жыцця і адэкватнага лячэння істотна павялічваецца рызыка інфаркту міякарда, інсульту, дыябетычнай нефрапатыі, гангрэны і ампутацыі ніжніх канечнасцяў.

Захворванне ў дзяцей таксама здольнае прыводзіць да ўскладненняў, звязаных з пашкоджаннем сасудаў. Церпяць вочы, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. Колькасць ускладненняў за апошнія гады знізілася дзякуючы даступнасці, у тым ліку на абласным узроўні, амбулаторных і стацыянарных школ навучання бацькоў.

З лета гэтага года дзеці забяспечваюцца на бясплатнай аснове трыма тэст-палоскамі ў дзень для кантролю ўзроўню глюкозы. Большасці дзяцей, якія знаходзяцца на шматразовых ін’екцыях інсуліну, рэкамендуецца адсочваць узровень цукру ў крыві 4-5 разоў у дзень. Дарослым з 1-й і 2-й групамі інваліднасці выдаюцца на бясплатнай аснове дзве тэст-палоскі.

 

 

administrator

View Comments

  • Да, у людей с такой болезнью жизнь точно не сладкая

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

12 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago