Даступнае асяроддзе створаць у гімназіі № 1 горада Дзятлава
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні “Беларускае таварыства інвалідаў” і “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” надаюць шмат увагі стварэнню ў населеных пунктах інфраструктуры, даступнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, арганізацыі безбар’ернага асяроддзя.

Для гэтага ў Беларусі ў рамках дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона” рэалізуецца падпраграма 2 “Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб”.

Згодна з гэтым напрамкам работы ў 2024 годзе даступнымі сталі чатыры аб’екты Дзятлаўшчыны: жылы дом, два ФАПы, сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. На гэты год намечана зрабіць такімі яшчэ тры: жылы дом у Наваельні, Раготнаўскую амбулаторыю і гімназію № 1 горада Дзятлава.

На днях у гімназіі працавала маніторынгавая група па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. У яе ўвайшлі спецыялісты райвыканкама, аддзела адукацыі, старшыні раённых арганізацый ГА “БелТІ” Ілья Касцюк і ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч, прадстаўнікі адказных службаў раёна, якія маюць непасрэднае дачыненне да работы з асаблівымі людзьмі.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена арганізатарамі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#инвалиды #безбарьерная среда #пандус