10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў.
Самагубства – гэта рэакцыя чалавека на праблему, якая здаецца непераадольнай. Напрыклад, аддаленне ці смерць блізкіх, дзяцінства ў няпоўнай сям’і, сур’ёзная фізічная хвароба, немагчымасць знайсці працу, фінансавыя цяжкасці, наркаманія.
Згодна з данымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем суіцыдаў. Асабліва іх колькасць расце сярод падлеткаў і моладзі.
У большасці суіцыдальных падлеткаў назіраецца адзін або некалькі наступных фактараў рызыкі. Гэта спосабы самагубства ў мінулым, выказванне думак пра самагубства, смерць ці тагасветнае жыццё. Рызыка яшчэ вышэйшая, калі ёсць канкрэтны план самагубства. Таксама гэта наяўнасць псіхічных растройстваў, злоўжывання наркотыкамі ці алкаголем, растройства паводзін, імпульсіўнасць, раздражнёнасць, агрэсіўнасць.
Да фактараў рызыкі адносяцца цяжкі стрэс, канфлікты ў сям’і. Дзіця, якое думае пра самагубства, можа адчуваць сумны, трывожны ці “пусты” настрой, спаць занадта шмат ці наадварот вельмі мала, страчваць вагу, апетыт, горш сачыць за сабой, гаварыць пра смерць, горш паспяваць у школе, праяўляць прыкметы псіхатычнага мыслення (трызненне, галюцынацыі), страчваць цікавасць да сацыяльных ці спартыўных мерапрыемстваў.
Парады бацькам
Знаходзьце час, каб паразмаўляць з дзіцем і выслухаць яго. Навучыце дзіця станоўчым навыкам барацьбы з цяжкасцямі, і няхай яно ведае, што прасіць дапамогі – гэта нармальна і нават пажадана.
Сачыце за тым, каб у дзіцяці была адпаведная фізічная нагрузка. Рэгулярныя фізічныя практыкаванні – сакрэтная зброя супраць дэпрэсіі. Заахвочвайце дзіця выходзіць на вуліцу і гуляць на сонцы. Абмяжуйце колькасць цукру, газіраванай вады, зерневых і апрацаваных прадуктаўу рацыёне дзіцяці. Дапаўняйце рацыён высакаякаснымі амега-3 тлустымі кіслотамі. Сачыце за тым, каб дзіця дастаткова спала. Заахвочвайце заняткі падлетка ў сферы духоўных і культурных пошукаў. Падлеткі з больш высокім узроўнем духоўнага развіцця менш схільныя да сімптомаў дэпрэсіі і рызыкоўных паводзін.
Наталля ЛОГІШ,
псіхолаг Дзятлаўскай ЦРБ
Ва ўрочышчы паблізу вёскі Агароднікі аграрыі сельгаспрадпрыемства сеюць сталовыя буракі. https://www.youtube.com/embed/myN5JVPdZwI – Ужо пасадзілі бульбу,…
С 12 по 13 мая на территории Гродненской области проводится профилактическое мероприятие в отношении автомобилей,…
Может ли наниматель объявить выговор за невыполнение поручения в мессенджере, рассказали БЕЛТА в Федерации профсоюзов…
Президент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства дал согласие на…
На протяжении 4-х лет Президентский спортивный клуб реализует проект по строительству и установке в регионах многофункциональных спортивных площадок шаговой…
На кухне АПИ лучше не ставить, так как в процессе приготовления пищи выделяются пар и…
View Comments
Детки, любите жизнь и берегите себя
Депрессия - это ужасно