Спрыяльныя ўмовы надвор’я на працягу апошняга тыдня паскорылі аграрныя этапы: працэс жніва ў самым разгары. Вельмі хутка і па-гаспадарску выкарыстаць гэтыя добрыя для жніва дні імкнуцца ў ААТ “Граніт-Агра”.

На “гранітаўскіх” палетках працуюць дзясяткі адзінак уборачнай тэхнікі.

Каторы год запар лепшыя вынікі і лідарскія пазіцыі – у сямейнага экіпажа Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, якія працуюць на камбайне “LEXION-580”. Па стане на 25 ліпеня яны намалацілі больш за 934  тоны зерня, у тым ліку рапсавага насення. На камбайне “LEXION-580” працуе і экіпаж камбайнераў братоў Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў. На іх рахунку больш за 745 тон збожжа. 714 тон зерня, у тым ліку алейнай культуры, – у сямейнага экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, якія кіруюць камбайнам “ДЖОН ДЗІР-9640”. Гэта ўжо вопытныя хлебаробы, добра ведаюць як характар тэхнікі, так і асаблівасці мясцовых палёў.

Лідарства на адвозцы алейнага насення і каласавых культур на сёлетнім жніве  ў ААТ “Граніт-Агра”  утрымліваюць вадзіцелі Казімір Рысюк, на рахунку якога 1115 тон збожжа, Андрэй Гулецкі – 1001 тона ураджаю, Аляксандр Бакей – больш за 985 тон адвезенага збожжа.

На рулонным  прэс-падбіральніку ПРФ-180Б працуе Уладзімір Кохан.

Зерне новага ўраджаю ў сельгасарганізацыі з гатоўнасцю прымаюць два збожжасушыльныя комплексы М-819 і два комплексы КЗСВ-30, якія знаходзяцца ў аграгарадках Круцілавічы і Таркачы.

Як расказаў галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Антон Тарасевіч, чарговасць збору ўраджаю з палёў вызначаецца па некалькіх параметрах, сярод якіх – тэрміны сяўбы, вільготнасць.

Па стане на 25 ліпеня, у ААТ “Граніт-Агра” сабрана 229 тон ячменю з плошчы 110 гектараў. Ураджайнасць складае 20,8 цэнтнера з гектара. Усяго гэтай зерневай культурай  засеяна 978 гектараў.

Паралельна ідзе ўборка азімага трыцікале. Плошча пасеваў складае 1500 гектараў. Ураджай сабраны з плошчы 653 гектары, першымі ўборачнымі тыднямі намалочана 2099 тон. Ураджайнасць складае 32 цэнтнеры з гектара.

Уборка азімай пшаніцы лідзіруе па ўборцы. Плошча пасеваў складае 400 гектараў. Ураджай сабраны з плошчы 320 гектараў. Намалочана 1307 тон зерня. Ураджайнасць складае 41 цэнтнер з гектара.

Усяго ў гаспадарцы належыць убраць зерневых культур з плошчы 3088 гектараў. Ужо сабраны ўраджай з плошчы 1083 гектары. Намалочана 3635 тон зерня. Ураджайнасць складае 33,6 цэнтнера з гектара.

Кіраўніцтвам ААТ “Граніт-Агра” пільная ўвага надаецца тэхніцы бяспекі. Навучанне, інструктажы праводзяцца з кожным ўдзельнікам жніва. У час уборкі на палетках арганізавана дзяжурства спецыялістаў, а таксама тэхнікі пажарнага прыкрыцця.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Дзень пажарнай службы – у Дзятлаўскім РАНС

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…

5 часов ago

Як аформіць імігранта на работу?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…

6 часов ago

Прынялі ўдзел у акцыі “Павер у сябе!”

У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…

6 часов ago

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…

8 часов ago

Віншаванні прымалі работнікі гандлю Дзятлаўшчыны

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня работнікаў гандлю на Дзятлаўшчыне віншаванні прымалі супрацоўнікі гэтай сферы. Тым,…

8 часов ago

В Беларуси вырастут размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет,…

8 часов ago