Чытачы раённай газеты “Перамога” ўжо ведаюць, што праект пад такой назвай рэалізуецца творчым калектывам раёнкі і прысвечаны ён Году беларускай жанчыны.
Прыемна, што тэма знайшла сваё прадаўжэнне на раённым фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2026”. На тэму “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай” сёлета ладзілася прэзентацыя падворкаў гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якая па традыцыі разгарнулася ў скверы Дварчаніна райцэнтра.
Да ўпрыгажэння сваіх лакацый удзельнікі, як заўжды, падышлі з фантазіяй. Ужо адчувалася атмасфера надыходзячай восені, якая ў гэтым годзе парадавала беларусаў важкім ураджаем. Дары палеткаў і агародаў зрабілі палітру свята яркай і насычанай, а майстэрства чалавечых рук дадало ўсяму цікавінку і адметнасць. Паколькі галоўнай фігурай падворкаў павінна была стаць жанчына, то яе вобраз канкурсанты ўвасобілі у тэматычных інсталяцыях, а таксама прадставілі ў святле розных прафесій: ад сельскай гаспадыні да лэдзі-кіраўніка.
Атрымалася прыгожа, цікава, весела і запамінальна. Зарад пазітыву ад прэзентацый атрымалі не толькі ўдзельнікі журы, але і самі гаспадары імправізаваных падворкаў.
Ірына СТЫРНІК
Фота Наталлі АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины
Да навучэнцаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, зноў завіталі госці з падарункамі.…
В Министерстве по налогам и сборам напомнили об ответственности за несвоевременную уплату налога на профессиональный…
Члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Павел Ашурык і Алена Стальбоўская…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
У сучасным свеце, дзе экраны прыцягваюць погляд з ранняга дзяцінства, усё цяжэй знайсці тое, што…
27 августа в читальном зале районной библиотеки состоялась диалоговая встреча с молодыми специалистами, прибывшими в…