“Зецельскі фэст”. На спартыўнай хвалі

У рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” на стадыёне “Колас” у Дзятлаве адбыўся шэраг спартыўных мерапрыемстваў.

Праграма прапаноўвала аматарам спорту разнастайныя спаборніцтвы, спартыўныя конкурсы, эстафеты.

На пачатку спартыўных мерапрыемстваў гасцей, балельшчыкаў і ўдзельнікаў  фестывалю-свята павіталі галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валянцін Варабей, прадстаўнікі спартыўнай сферы раённых ўстановаў адукацыі.

Права ўзняць нацыянальны сцяг краіны прадастаўлена прызёру мінулагодніх раённых спаборніцтваў і пераможцу абласных аднайменных спаборніцтваў сям’і Сямёнавых з Вензаўца.

Першай на старт паклікала спартландыя “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”. У праграму сямейных  спартыўных выпрабаванняў увайшлі спаборніцтвы па згібанні – разгібанні рук са становішча лежачы, скачкі ў даўжыню з месца, спаборніцтвы ў  гульні пад назвай “Гарадкі”, а таксама дзіцячая лёгкаатлетычная эстафета сярод дзяцей ва ўзросце 6-8 гадоў і 9-11 гадоў, штрафны кідок баскетбольным мячом сярод сем’яў з дзецьмі ва ўзросце 12-14 гадоў.

Спаборніцтвы праходзілі сярод сямейных каманд у трох узроставых групах. У склад  кожнай каманды ўвайшлі двое бацькоў і дзіця. Усяго ўдзел у спартландыі прынялі 15 сем’яў з нашага раёна.

Пераможцы спаборніцтваў вызначаліся па лепшых выніках, згодна з устаноўленым рэгламентам. Сем’і-пераможцы былі вызначаны ў кожнай з узроставых груп як у асобных відах спаборніцтваў, так і ва ўсёй праграме.

Ва ўзроставай групе з дзецьмі 6-8 гадоў пераможцай спартландыі стала каманда сям’і Петрыкевічаў, другое месца атрымала сям’я Карамыш, трэцяе месца – у сям’і Трубко.

Ва ўзроставай групе з дзецьмі 9-11 гадоў першае месца заваявала сям’я Шэцік, другое месца – сям’я Мацукевіч, трэцяй у сваёй групе стала сям’яч Рэйба.

Ва ўзроставай групе з дзецьмі 13-14 гадоў перамагла  сям’я Сямёнавых, другое месца – у сям’і Абрамчык, трэція – сям’я Горбач.

У абсалютным заліку пераможцамі спартландыі “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” стала каманда сям’і Сямёнавых, сярэбранымі прызёрамі – каманада сям’і Петрыкевічаў, бронзавая перамога – у сям’і Шэцік.

Адначасова з сямейнай спартландыяй на старт паклікала лёгкаатлетычная эстафета, асноўная задача якой – здача нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Удзельнікамі спаборніцтваў сталі працоўныя калектывы фізічнай культуры арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі, навучэнцы раённых школ рознага ўзросту.

Таксама праводзіліся  спаборніцтвы  па шахматах і шашках, дартсе і стральбе. Апошнімі на старт паклікалі спаборніцтвы па бегу на розныя дыстанцыі.

Акрамя гэтага, на гарадскім стадыёне “Колас” у рамках Першынства Рэспублікі па футболе сярод дзяўчынак праходзілі спартыўныя сустрэчы каманд футбалістак з розных рэгіёнаў вобласці.

Пасля спаборніцтваў стартаваў сезон «VIVA РОВАР — 2019». Велапрабег адбыўся па вуліцах горада Дзятлава.

У рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” прайшлі матчы па міні-футболе “Бацькі і дзеці”. Удзельнікамі  спартыўных сустрэч сталі юныя аматары футбола і іх бацькі. Матчы ладзіліся як паміж дзецьмі і дарослымі, так і ў змешаных камандных сустрэчах.

Для бацькоў і дзяцей, якіх зацікавіў фармат падобных  футбольных сустрэч, адзначым, што наступныя гульні  сямейных спаборніцтваў будуць арганізаваны ў бліжэйшы час.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

10 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago