Здароўя і дабрабыту вам, шаноўныя работнікі сельскай гаспадаркі!

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк”, як і штогод, сустрэў канцэртам-шанаваннем лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Вольга Жэлезоўская, кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” і СГФ “АграМілк”, работнікі філіяла.

Дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык  адзначыў поспехі філіяла і павіншаваў прысутных з надыходзячым святам:

– З моманту далучэння сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” праведзена каласальная шматгранная работа. Нягледзячы на знешнія выклікі, можна адзначыць, што наш сельскагаспадарчы філіял устойлівы ў сваім развіцці. Ураджай збожжа паказвае рост з году ў год, жывёлагадоўля дэманструе стабільнасць. Мы паспяхова прымаем удзел ва ўсіх аглядах і конкурсах, якія ладзяцца Дзятлаўскім райвыканкамам. Падтрымка  РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” і прафесіяналізм нашых работнікаў паказваюць высокі вынік. Асаблівую ўвагу мы надаём стварэнню камфортных умоваў працы, прадастаўленню жылля маладым спецыялістам, увядзенню ў эксплуатацыю новых аб’ектаў. Калектыў філіяла маладзее, бо ёсць перспектывы і дастойная зарплата.  Тут цэняць працу, веды і ініцыятыву. 

Ён выказаў словы ўдзячнасці ветэранам галіны, якія стаялі ля вытокаў развіцця прадпрыемства, пажадаў ім здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

З нагоды свята Вадзім Андрэевіч зрабіў падарунак СГФ “АграМілк” – новы змяшальнік-кормараздатчык, ключы ад якога ўручыў кіраўніку падраздзялення Паўлу Веляпольскаму.

Віншаванні ад кіраўніцтва вобласці работнікам сельскай гаспадаркі адрасаваў Ігар Сарокін:

– Я прыехаў павіншаваць вас, шаноўныя працаўнікі сяла, стараннямі якіх ствараецца дабрабыт і харчовая бяспека нашай краіны. За гады работы СГФ “АграМілк” было зроблена шмат у плане мадэрнізацыі і будаўніцтва. Цяпер усё залежыць ад вашай штодзённай карпатлівай працы, якая стане асновай поспеху. Ад душы жадаю вам моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. Ігар Аляксандравіч уручыў узнагароды выдатным работнікам галіны. Падзяка старшыні Гродзенскага аблвыканкама была аб’яўлена трактарысту-машыністу Івану Усцімаву, аператару машыннага даення Марыне Сіманенка, Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны вядучы бухгалтар Ларыса Сакалоўская, падзячным лістом старшыні абласнога Савета дэпутатаў – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Жанна Цар. Таксама ён уручыў работнікам філіяла ўзнагароды Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.      

Словы віншавання з надыходзячым прафесійным святам і ўдзячнасці работнікам СГФ “АграМілк” адрасавала Вольга Жэлезоўская:

– Ад імя Дзятлаўскага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў віншую вас з гэтым знакавым прафесійным святам. Хачу выказаць вам, шаноўныя сельскагаспадарчыя работнікі, словы ўдзячнасці. Нізкі паклон вам за штодзённую працу, за тое, што вы робіце для нашага раёна, вобласці, краіны. Вынікі вашай працы адчувальныя, яны разам з дасягненнямі іншых гаспадарак раёна з’яўляюцца асновай для паспяховай работы прамысловых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, добрага надвор’я, выніковай працы і станоўчых фінансавых дасягненняў.

Яна ўручыла раённыя ўзнагароды: Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама – слесару Ганне Гірык, трактарыстам-машыністам Андрэю Гурначу і Сяргею Пашукевічу, падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – вядучаму спецыялісту ветэрынарнай службы Вользе Сідар.

Таксама Вадзім Худык уручыў работнікам сельскай гаспадаркі ўзнагароды  РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” за добрасумленную выніковую працу, адзначыў пераможцаў прафесійнага спаборніцтва.

Работнікі філіяла, якія актыўна праявілі сябе ў грамадскай дзейнасці, атрымалі ўзнагароды ад прафсаюзнага камітэта РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, якія ўручыла старшыня Святлана Кітурка.

Для гасцей свята гучалі душэўныя песні і музычныя нумары ў выкананні артыстаў Слонімскага раённага дома культуры.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Арсений Сенковец – лучший дознаватель органов государственного пожарного надзора Гродненской области

В Гродно завершился конкурс профессионального мастерства «Лучший работник органов государственного пожарного надзора Гродненского областного управления…

9 часов ago

Прямая линия

18 ноября с 10.00 до 12.00 пройдет прямая линия с военным комиссаром Дятловского района подполковником…

10 часов ago

БАД к пище: правила безопасного применения

В последние годы полки аптек и специализированных магазинов заполнили биологически активные добавки к пище (БАД).…

10 часов ago

Якая яна, цана чалавечага жыцця?

У ААТ “Граніт-Агра” прайшло вучэбна-прапагандысцкае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку траўматызму. Яго правялі з механізатарамі сельгаспрадпрыемства…

11 часов ago

Внимание: дикие животные на дороге! Соблюдайте правила безопасности

В целях профилактики дорожно-транспортных происшествий с участием диких животных Госавтоинспекция напоминает водителям о необходимости быть…

11 часов ago

В рамках Белорусско-Кыргызского форума Юрий Караев и Тилек Текебаев обсудили рост экспорта и совместные проекты

Состоялась рабочая встреча председателя Гродненского областного исполнительного комитета Юрия Караева с Полномочным представителем Президента Кыргызской…

13 часов ago