Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Падзеі
1 min read
391

Здароўе для ўсіх

10 апреля, 2018
0

У рамках Сусветнага дня здароўя 10 красавіка ў Цэнтральнай раённай аптэцы №55 горада Дзятлава прайшло інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства “Здароўе для ўсіх”. Работнікі аптэкі запрашалі наведвальнікаў да ўдзелу ў аздараўленчай акцыі, частавалі вітамінамі, гематагенам і лячэбным чаем.

Вядома, дзяцей больш прыцягвалі медыцынскія прысмакі, а дарослым было цікава даведацца пра свой артэрыяльны ціск. Кожнага “пацыента” рэгістравалі валеолагі Дзятлаўскай ЦРБ і Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Крупенік і Наталля Юрэня. Як высветлілася, большасці дзятлаўчан, якім памералі ціск, стрэлка танометра паказала лічбы вышэй за норму. Тым, у каго ціск быў высокім, прапаноўвалі талончык да доктара-тэрапеўта ў раённай бальніцы. З гэтым квіточкам можна прыйсці на прыём у любы час і без чаргі.

Яшчэ адны лічбы, якія цікавілі дзятлаўчан, – гэта ўласная вага. Арганізатары акцыі дапамагалі жыхарам раёна не толькі памераць вагу, але і вылічыць індэкс масы цела. Гэта дапамагае высветліць, ці ёсць у чалавека атлусценне. У такіх эксперыментах больш смела ўдзельнічалі мужчыны. Некаторыя дзятлаўчанкі сціпла агучвалі вынікі ўзважвання, бо вагу, як і ўзрост, жанчыны любяць трымаць у сакрэце.

З удзельнікамі акцыі таксама праводзілі анкеціраванне ранняга выяўлення захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, дэманстравалі тэматычныя відэаролікі.

На працягу дня акцыі ў Цэнтральнай раённай аптэцы ўсім пакупнікам сёння прадастаўляецца зніжка да 5% на тавары беларускай вытворчасці і да 2% – на імпартныя тавары.

Тэкст і фота Юліі БАКУНОВІЧ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации