Справа за вамі, працаўнікі жніва! (+відэа)

У ААТ “Граніт-Агра” на полі паблізу вёскі Барышына адсвяткавалі “Зажынкі-2022”.

На мерапрыемстве, прысвечаным старту ўборачнай кампаніі на Дзятлаўшчыне, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, дырэктар і вядучыя спецыялісты гаспадаркі, камбайнеры, вадзіцелі, работнікі зернесушыльных комплексаў, супрацоўнікі Данілавіцкага сельвыканкама, святары праваслаўнага і каталіцкага духавенства.

З зажынкамі ўдзельнікаў свята павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Вырошчваць хлеб – гэта адна з самых дастойных і высакародных прафесій. Сёння на палях нашага раёна, сапраўды, добры ўраджай. Аднак яго трэба не толькі правільна вырасціць, але і сабраць з веданнем справы. Акрамя спрыяльнага надвор’я, багаты ўраджай у многім залежыць ад прафесіяналізму аграрыяў і гатоўнасці тэхнікі да ўборачнай. Варта адзначыць, што гранітаўцы заўсёды ўносяць значны ўклад у раённы каравай. Працягвайце ў тым жа духу і сваёй плённай працай прымнажайце “сельскагаспадарчую” скарбонку роднага краю. Няхай уборачная кампанія 2022 года пройдзе лёгка і эфектыўна, часцей рабоце спадарожнічае выдатнае надвор’е. Добрага ўраджаю, поспехаў, бадзёрасці і аптымізму. У добры шлях!

Таксама з пачаткам жніва прысутных павіншавалі кіраўнік ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, галоўны аграном гаспадаркі Алена Майсейчык і галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Андрэй Падліпскі.

Удзельнікаў свята частавалі хлебам.

Па добрай традыцыі Станіславу Мазуру ўручылі сноп, які ён імкнуўся падняць як мага вышэй. У гэты момант усе  загадвалі жаданні: каб жніво прайшло без страт, каб тэхніка не ламалася, каб Бог даў здароўе ўсім удзельнікам сёлятняй уборачнай.

Для работнікаў поля з музычнымі віншаваннямі выступалі артысты Данілавіцкага дома культуры.

Святары блаславілі аграрыяў на плённую працу і акрапілі святой вадой камбайнераў, тэхніку і хлебныя нівы.

Адразу са святочнай пляцоўкі механізатары адправіліся ўбіраць азімы ячмень. Старт дадзены. Справа за вамі, працаўнікі жніва!

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago