Вынікам паездкі стала падпісанне плана мерапрыемстваў на 2023-2025 гады па рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам і Адміністрацыяй Абаянскага раёна.
Разам з кіраўніцтвам раёна-пабраціма Андрэй Садоўскі і Дзмітрый Баравік пабывалі на горадаўтваральных прадпрыемствах райцэнтра, наведалі аб’екты сацыяльнай і духоўнай сфераў, пазнаёміліся з гісторыяй і культурай абаянцаў. Госці зацікавіліся помнікамі архітэктуры, якія добра захаваліся са старажытных часоў, велічнымі храмамі, сучаснымі навучальнымі ўстановамі.
– Быў прыемна ўражаны ўзроўнем развіцця рэгіёна, працавітасцю людзей, іх клопатам аб родным краі, – расказаў Андрэй Уладзіміравіч. – Раён багаты сваімі ўрадлівымі землямі, якія знаходзяцца пераважна ў прыватнай уласнасці. Абаянцы, як і дзятлаўчане, – дбайныя гаспадары і адкрытыя гасцінныя людзі. Будзем рады далейшаму плённаму супрацоўніцтву.
У Абаянскім раёне дзятлаўчане прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі, 95-годдзя з дня ўтварэння раёна і 80-й гадавіны Курскай бітвы.
Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі дэлегацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання…