Завяршэнне рамонту, новае абсталяванне і імя на помніку

Інфармацыйна-прапагандысцкая група старшыні райвыканкама сустракалася з калектывам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля пасяджэння кіраўнік раёна не ўпусціў магчымасці азнаёміцца з ходам капітальнага рамонту адміністрацыйнага паверха медыцынскай установы, на які выдзелены бюджэтныя сродкі.

Кароткую экскурсію для гасцей правёў галоўны доктар Віктар Яцкевіч. Ён падзякаваў Андрэю Садоўскаму за вялікую ўвагу, якая на Дзятлаўшчыне надаецца сферы медыцыны.

На пачатку лістапада ўжо быў адкрыты сучасны светлы і камфортны модульны ФАП у вёсцы Ахонава, а ў бліжэйшай перспектыве адбудзецца яшчэ некалькі падзей, якія паспрыяюць павышэнню якасці медыцынскага абслугоўвання ў нашым раёне і паляпшэнню ўмоваў працы саміх медработнікаў.

Медыкі і госці прайшліся па светлым калідоры, дзе ўжо ўстаноўлены дзверы ў кабінетах, ажыццяўляецца далейшая аддзелка памяшканняў. У хуткім часе тут стане прыгожа і ўтульна.

– Літаральна праз два тыдні плануем завяршыць рамонт адміністрацыйнага паверха цэнтральнай раённай бальніцы, – патлумачыў галоўны доктар установы Віктар Яцкевіч. – Тады пачнуцца работы па абсталяванні рабочых кабінетаў і ўстаноўцы мэблі. Кошт рамонту склаў 505 тысяч 700 рублёў. Сродкі ў поўным аб’ёме выдзелены з мясцовага бюджэту. На адміністрацыйным паверсе знаходзяцца кабінеты бухгалтэрыі, эканамістаў, аддзела кадраў, галоўнага доктара, яго намесніка.

Анансаваў Віктар Казіміравіч і набыццё ў хуткім часе новага сучаснага абсталявання для раённай бальніцы:

– Падзялюся з жыхарамі Дзятлаўшчыны цудоўнай навінай, што ў 2025 годзе па цэнтралізаванай закупцы нам плануецца выдзяленне мамографа. Пасля яго ўстаноўкі не давядзецца жанчын раёна вазіць у Гродна для праходжання мамаграфіі: яны змогуць зрабіць гэта на месцы. Да канца месяца будзе завершаны праект для ўстаноўкі мамографа і ўжо атрыманага ад прафсаюза новага лічбавага флюарографа. У снежні пройдзем дзяржаўную экспертызу і ў студзені 2025 года мяркуем прыступіць да рамонту рэнтгенаўскага аддзялення для ўстаноўкі туды новых мамаграфічнага і флюараграфічнага апаратаў. Плануем, што ў першым паўгоддзі 2025 года ўсе работы скончым.

Як ужо неаднойчы агучвалася, напрыканцы снежня чакаем яшчэ і пастаўку перасоўнага ФАПа. У першай дэкадзе студзеня мяркуем аформіць на яго неабходныя дакументы – і мабільны ФАП зможа выехаць на раён. Гэта будзе вельмі зручна і камфортна для жыхароў сельскай мясцовасці, бо ў вёсках, дзе няма свайго стацыянарнага фельчарска-акушэрскага пункта, у перасоўным нашы пацыенты змогуць зрабіць кардэаграму, праверыць унутрывочны ціск, жанчыны будуць мець магчымасць прайсці прафагляд у гінеколага. Будзе арганізаваны і продаж безрэцэптурных медыкаментаў.

На дасягнутым мы не спыняемся: робім планамерныя крокі і па добраўпарадкаванні тэрыторый. Сёння, напрыклад, абмяркоўвалі выгляд мемарыяла ў двары цэнтральнай бальніцы, прысвечаны ўвекавечанню памяці партызан. Паколькі ўстаноўлены даныя яшчэ аб адным партызане, то на шыльдзе будзе размешчана адпаведная інфармацыя. У будучым плануем яшчэ і дадатковае добраўпарадкаванне.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст”. Узнагароджанне сем’яў-пераможцаў

Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…

3 минуты ago

Госці фэсту пабылі на пешай аглядавай экскурсіі па Дзятлаве

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…

1 час ago

Аматары паходаў і кулінарныя майстры запрашаюць!

Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…

1 час ago

На старт! Увага! Марш!

Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…

3 часа ago

Пошукі скарбаў, бітва талентаў і тэрапія весялосцю

На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…

3 часа ago

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

4 часа ago