3 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень інвалідаў.

Як расказала загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Гуль, напярэдадні гэтай каляндарнай даты ў аддзяленні адбылася традыцыйная спартакіяда для людзей з інваліднасцю.

Яны паказалі свае спартыўныя ўменні ў розных відах спаборніцтваў.

Кожны з удзельнікаў атрымаў дыплом спартакіяды ад дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, а ўся каманда была ўзнагароджана салодкім прызам.

Спартыўны дух і сяброўская атмасфера яшчэ больш згуртавалі наведвальнікаў аддзялення, падарылі ім зарад бадзёрасці і добры настрой.

Ірына СТЫРНІК  

Фотаздымкі Алены ГУЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации