Запусці сэрца

16 сакавіка Гродзенская вобласць далучылася да рэалізацыі аднайменнага рэспубліканскага адукацыйнага праекта для навучэнцаў 10 класаў агульнаадукацыйных школ.

Першымі ў ім прынялі ўдзел 90 старшакласнікаў Дзятлаўшчыны.

Тэарэтычна-практычныя заняткі прайшлі на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Тут працавала каманда выкладчыкаў Слонімскага медыцынскага каледжа ў саставе кіраўніка практыкі Ларысы Гародка, загадчыцы лабараторыі хірургіі Наталлі Бадзей і загадчыцы лабараторыі тэрапіі Святланы Сычовай. Яны пазнаёмілі школьнікаў з прынцыпамі аказання першай медыцынскай дапамогі і найбольш актуальнымі пытаннямі правядзення базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

Разам з лектарамі дзеці адпрацавалі практычныя навыкі на сучасных трэнажорах і стымулятарах, кожны меў магчымасць “уратаваць” чалавека ў рэжыме рэальнага часу з прымяненнем мануальных навыкаў і атрымаць ацэнку правільнасці сваіх дзеянняў ад спецыялістаў.

Кіраўнік групы Ларыса Гародка раскрыла сэнс праекта і расказала, навошта кожнаму чалавеку ведаць прынцыпы аказання неадкладнай дапамогі:

– Праект “Запусці сэрца” – надзвычай важны і патрэбны не толькі старэйшым школьнікам, але і ўсім дарослым. У паўсядзённым жыцці мы можам сутыкнуцца з сітуацыямі, калі чалавеку будзе патрэбна дапамога, і аказаць яе зможам толькі мы самі. На жаль, многія ў такіх выпадках не ведаюць, як падысці да пацярпелага і што рабіць. Упэўнена, што дзякуючы нашым заняткам кожны школьнік навучыцца правільна аказваць дапамогу і пры неабходнасці скарыстаецца сваімі ведамі і навыкамі. На маю думку, такі курс варта выкладаць не толькі падлеткам, але і даросламу насельніцтву, – адзначыла педагог. – Прыемна, што раўнадушных сёння не было. Заняткі пачаліся з пытання, хто са школьнікаў хоча звязаць сваё жыццё з медыцынай, адклікнуліся тры чалавекі. Аднак у працэсе было відаць, як у вачах навучэнцаў запальваецца агеньчык цікаўнасці, яны актыўна ўключаюцца ў працэс. Думаю, некаторыя задумаюцца аб выбары гэтай высакароднай і патрэбнай ва ўсе часы прафесіі.

Дзесяцікласнікі падзяліліся сваімі эмоцыямі ад незвычайнага практыкуму.

Павел Дракель, навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

– Сёння мы не проста даведаліся, што такое сардэчна-лёгачная рэанімацыя, але і паспрабавалі яе правесці. Спачатку адпрацоўвалі на надрукаваных лістах на партах і толькі потым – на манекене з датчыкамі, па якіх самі маглі ўпэўніцца, ці ўсё мы робім правільна. Я запомніў алгарытм дзеянняў і разам з аднакласнікамі змог усё паслядоўна прымяніць. Мы запусцілі сэрца! Неперадавальныя эмоцыі, калі яно пачынае біцца пад тваімі рукамі. Спадзяюся, калі непрадбачаная сітуацыя здарыцца ў рэальным жыцці, я таксама не разгублюся.
Аляксандра Зайцава, навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:
– Ніколі не ведаеш, што можа чакаць цябе ў жыцці, і ўмець выратаваць жыццё іншаму чалавеку, на маю думку, – адзін з самых важных навыкаў. У тэорыі мы гэты ведалі з заняткаў па медыцынскай падрыхтоўцы ў школе, вельмі цікава было замацаваць на манекене. Даведаліся цікавыя нюансы пра тое, што рытм рэанімацыйных дзеянняў можна запомніць па аналогіі з папулярнай мелодыяй, а яшчэ – не забыць папрасіць у прахожых выклікаць “хуткую дапамогу”. Адчуваю, што гатова дапамагчы чалавеку ў экстраннай сітуацыі, але спадзяюся, што ў рэальным жыцці не будзе такіх выпадкаў.
Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:
– Праект “Запусці сэрца” – выдатная магчымасць для школьнікаў атрымаць базавыя веды па неадкладнай дапамозе, якія дапамогуць ім выратаваць нечае жыццё ў выпадку неабходнасці. Нам, педагогам, таксама было цікава “асвяжыць” пазнанні і нават даведацца нешта новае. З іншага боку, тым, хто яшчэ выбірае будучую прафесію, заняткі дапамогуць зацікавіцца медыцынай.

Мерапрыемствы будуць праходзіць да 11 мая кожную суботу ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў межах шостага школьнага дня. Да праекта далучацца Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Шчучынскі, Смаргонскі раёны і горад Гродна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

19 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

19 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

21 час ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

21 час ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

21 час ago