У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць персанальная выстава твораў Івана Козела «Іван Козел. Жывапіс».
Мы запрашаем на сустрэчу з майстром беларускага пейзажу – жанра, які разам з кніжнай графікай, даўно стаў візітнай карткай візуальнага мастацтва нашай краіны. Імя Івана Козела разам з Віктарам Барабанцавым, Мікалаем Ісаёнкам, Ігарам Бархатковым і іншымі вядомымі жывапісцамі стаіць сярод тых, хто захоўвае беларускую акадэмічную школу, апявае прыгажосць роднай зямли.
«…стрыманасць палітры і праца з вялікімі колеравымі адносінамі складаюць аснову творчай манеры Івана Козела. Напэўна, дзякуючы гэтай індывідуальнай рысе надзвычай плённым было творчае судакрананне маладога жывапісца з асобай і метадалагічным прынцыпам Міхаіла Савіцкага – «пісаць не побыт, а быццё», адбіраць і супастаўляць элементы мастацкай формы, ніколі слепа не пераймаць прыроду і не капіяваць натуру. Паводле гэтай жывапіснай прэамбулы, мінімізацыя сродкаў твора не даніна экспрэсіянізму, а метад дасягнення адпаведнасці формы зместу…» (з артыкула кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Горавой).
Іван Мікалаевіч Козел нарадзiўся 29.04.1962 г. у в. Нёўда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1996 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў, аддзяленне жывапiсу. У 1997-2000 гг. стажыраваўся ў Творчых акадэмiчных майстэрнях Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2001 г. выкладае ў Гiмназii-каледжы мастацтваў імя I.В. Ахрэмчыка.
З 1989 г. удзельнiчае ў рэспублiканскiх i мiжнародных мастацкiх выставах.
Выстава працягнецца да 18 лютага 2024 года.
НЦСМ, вул. Някрасава, 3
Кошт квіткоў: 7/3 (поўны / ільготны)
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 17 235 03 31
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…