На мінулым тыдні ў горадзе Масты праходзілі спаборніцтвы па валейболе ў праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства. У іх прынялі ўдзел наймацнейшыя каманды дзяўчынак 2011-2012 гадоў нараджэння з сямнаццаці раёнаў Гродзеншчыны.
Не проста паспяхова, а трыумфальна выступіла зборная каманда Дзятлаўскага раёна, у састаў якой уваходзяць Паліна Халопік (капітан каманды), Вікторыя Яраш, Ангеліна Ламака, Марыя Масейчык, Яна Календа, Кацярына Лявошка, Ксенія Валчкевіч, Уладзіслава Лявончык.
Упершыню нашы валейбалісткі атрымалі перамогу ў абласных спаборніцтвах. У 2018 годзе Дзятлава крыху не дацягнула – заваявалі серабро. І вось сёлета ўдалося ўзяць рэванш.
Шлях да запаветнай перамогі быў няпросты. Заняўшы першае месца ў адборачнай групе з пяці каманд, абгуляўшы саперніц з Бераставіцкага раёна ў паўфінале, каманда забяспечыла выхад у фінал спаборніцтваў з чатырох каманд.
Першая фінальная гульня – Дзятлава – Ваўкавыск – і перамога 2 : 0. У другой нашы валейбалісткі сапернічалі з Мастоўскім раёнам (аграгарадок Гудзевічы), перамагаюць іх з лікам 2 : 1 – гэта ўжо серабро. І адразу ў бой за золата. У трэцяй гульні сапраўдная “бітва” са спартсменкамі з Гродзенскага раёна (горад Скідзель) – і тут вырашальны лік 2 : 0.
У гульні за першае месца дзятлаўчанкі ўпэўнена павялі ў першай партыі і выйгралі. У сярэдзіне другой, дапусціўшы некалькі ўласных памылак, перавагай у пяць мячоў завалодала каманда Гродзенскага раёна. Трэнер узяў тайм-аўт і зрабіў замену, каб змяніць ход гульні. Нашы выраўноўваюць лік і на куражы выйграюць партыю з розніцай у тры мячы.
Перамога! Залаты медаль! Дзяўчынкі малайцы, прыклалі шмат сіл – і вось яно, заслужанае першае месца ў вобласці. Але заслуга ў гэтай перамозе, можна сказаць, справа калектыўная – на працягу ўсіх гульняў вялікую падтрымку, маральныя сілы нашы юныя спартсменкі атрымлівалі ад дзяўчынак-валейбалістак старэйшага спартакіяднага ўзросту, якія “трымалі кулакі” за іх на трыбунах гледачоў. Бо нездарма кажуць, што балельшчык – сёмы гулец на пляцоўцы.
Шлях да поспеху быў пройдзены немалы – рэгулярныя трэніроўкі, самааддача, імкненне да мэты. Дзяўчынкі займаюцца ў секцыі па валейболе пры Дзятлаўскім раённым фізкультурна-спартыўным клубе. Трэніроўкі пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера Васіля Русіна праходзяць у спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча. Васіль Вячаслававіч ужо шмат гадоў рыхтуе валейбалістак да спаборніцтваў, ведае ўсе тонкасці і падводныя камяні гэтага віду спорту, таму прызавых месцаў у яго выхаванак за гэты час мноства. І першае месца ў абласных спаборніцтвах у Мастах – яшчэ адно пацвярджэнне яго майстэрства як трэнера, які не проста вучыць сваіх юных спартсменак гуляць, а эмацыйна пражывае з імі кожную гульню, выхоўвае іх сапраўднымі змагарамі. Брава такому трэнеру!
– Гульня была складанай, напружанай, шмат прыйшлося папрацаваць. Перамога далася нялёгка, але ў нас усё атрымалася. Дзяўчынкі малайцы, сапраўдныя спартсмены, якія паказалі сваё майстэрства, праявілі шчырыя эмоцыі. Ганаруся імі! Вялікі дзякуй за разуменне, падтрымку і іх бацькам, гэта таксама немалаважна для выніку. Цяпер наша задача – не знізіць планку на рэспубліканскіх спаборніцтвах і дастойна прадставіць Гродзенскую вобласць, – гаворыць Васіль Русін.
Шчыра віншуем дзятлаўскіх валейбалістак і жадаем далейшых перамог!
Святлана ГРЫШЫНА
Фота прадастаўлена камандай
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…
Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…
В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…
Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…