Дзятлаўскі спартсмен Раман Хрышчановіч стаў залатым прызёрам першынства вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў 2004-2006 года нараджэння. Трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар Шалесны адзначыў, што Раман добра падрыхтаваўся да спаборніцтваў, псіхалагічна настроіўся і заслужана атрымаў перамогу.
Спаборніцты па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2006 гадоў нараджэння праходзілі ў горадзе Гродне ў лістападзе. Выявілі жаданне і падалі заяўкі да ўдзелу ў іх каманды з шасці раёнаў вобласці і горада Гродна. Прадэманстравалі сваё майстэрства і спартсмены-выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Акрамя “залатой”, тры сярэбраныя медалі атрымалі ў дні спаборніцтваў дзятлаўскія спартсмены. Другое месца сярод дзяўчат у вагавой катэгорыі 33 кг атрымала Марына Тадарэнка, званне сярэбранага прызёра ў вагавой катэгорыі 46 кг атрымала Аляксандра Емяльянчык. У юнакоў на другую прыступку п’едэстала падняўся Іван Губко (вагавая катэгорыя 62 кг).
Таксама ў лістападзе ў Гродне прайшоў адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў 2004-2006 гадоў нараджэння памяці прызёра першынства СССР, майстра спорту Сяргея Язерскага. Удзел у спаборніцтвах за званне лепшага прынялі каля 160 юных атлетаў – прадстаўнікі з Беларусі, Латвіі і Літвы. Спартсмены Гродзенскай вобласці і горада Гродна сталі шматлікімі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў.
Выхаванец Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Іван Губко стаў сярэбраным прызёрам абласнога турніру ў вагавой катэгорыіі да 62 кг.
Трэнер-выкладчык Віктар Шалесны гаворыць, што Іван Губко мае вялікі спартыўны патэнцыял. Яго выступленні адзначаны выкладчыкамі школы алімпійскага рэзерву.
Плануецца, што Іван увойдзе ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці і выступіць у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, якая пройдзе ў горадзе Мінску.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота з уласнага архіва трэнера-выкладчыка па грэка-рымскай барацьбе Віктара Шалеснага
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga