Закахацца ў малую радзіму па-новаму

Супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба запэўніваюць: пачуццё эйфарыі перажываюць усе, хто выбірае для сябе актыўны адпачынак на байдарках.

Люстраная водная гладзь, непаўторныя краявіды Дзятлаўшчыны яшчэ нікога не пакінулі раўнадушным, а наш раён за тры гады стаў папулярным цэнтрам воднага адпачынку. Аб адметнасцях і прыемных момантах сёлетняга байдарачнага сезона расказала дырэктар клуба Вольга Васіленка:

– Сёлетні сезон водных сплаваў на байдарках пачаўся 2 мая (яго адкрылі адразу дзве групы на Шчары і Моўчадзі) і прадоўжыцца да канца кастрычніка. Практычна кожныя выхадныя на працягу амаль чатырох месяцаў мы працуем па заяўках. Ужо арганізавана больш за 40 сплаваў, у якіх паўдзельнічалі каля 400 чалавек. Калі казаць пра геаграфію адпачывальнікаў, то ў нас штогод сплаўляюцца госці з Мінска, Навагрудка, Ліды, Скідзеля. Сёлета далучыліся Брэст, Яраслаўль і Уладзівасток.

– Якія сплавы прапаноўваеце турыстам?

–  Тэрыторыю Дзятлаўскага раёна пранізваюць тры буйныя ракі, якія мы выкарысталі ў распрацоўцы чатырох турыстычных маршрутаў: “Шчара – рака партызанская”, “Па хвалях Моўчадзі” і  два маршруты “Прынёманскія краявіды”. Кожны, хто адпраўляецца ў воднае падарожжа, можа выбраць свой варыянт адпачынку: больш спакойны, павольны – па Шчары, энергічны – па Моўчадзі. Дзякуючы падтрымцы райвыканкама сёлета мы змаглі палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу: цяпер у распараджэнні клуба 12 байдарак з камплектамі вёслаў і мяшкоў для захоўвання рэчаў ад вады, а гэта значыць, што скарыстацца нашымі паслугамі могуць нават вялікія групы да 25 чалавек. Дастаўку байдарак да месца сплаву і назад таксама арганізоўваем мы самі.

– Для каго падыходзіць адпачынак на байдарках?

– Да нас звяртаюцца людзі рознага ўзросту і заняткаў: як мясцовыя жыхары, так і госці з усёй Беларусі, нават бліжэйшага замежжа, групы могуць быць масавымі або невялікімі. Многія з тых, хто аднойчы выбраў для сябе байдаркі, сталі нашымі пастаяннымі кліентамі. Сплавы замаўляюць маладыя і пажылыя людзі, сямейныя групы, часам з дзецьмі і нават хатнімі гадаванцамі, працоўныя калектывы. Самым “дарослым” удзельнікам сплаву на нашых байдарках было 74 гады, а самаму малодшаму – 3,5 года. Аматарамі актыўнага воднага адпачынку ў нашым раёне з’яўляюцца працоўныя калектывы Дзятлаўскага райЦГЭ, ветстанцыі, раёна электрычных сетак, прафсаюза АПК, ратаўнікі і міліцыянеры, якія кожны год сплаўляюцца разам са сваімі сем’ямі. Заўзятымі байдарачнікамі з’яўляюцца жыхары пасёлка Гезгалы, якія сплаўляюцца арганізаванымі групамі.

– Як даведваюцца пра вас новыя кліенты?

– Інфармацыя пра паслугі па пракаце байдарак размешчана на сайце фізкультурна-спартыўнага клуба, сектара спорту і турызму райвыканкама, у сацыяльных сетках і месенджарах. Таксама мы выдалі разнастайную друкаваную прадукцыю, якая ёсць у грамадскіх установах раёна. Але, скажу шчыра, што самы папулярны шлях распаўсюджвання інфармацыі – гэта “сарафаннае радыё”, калі ўдзельнікі водных паходаў дзеляцца ўражаннямі са сваімі сябрамі і тыя загараюцца ідэяй таксама паспрабаваць.

– Ці ведаюць турысты, што сплаўляюцца па мясцінах трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, баявой і партызанскай славы беларускага народа?

– Нездарма назвы водных маршрутаў звязаны з ваенным мінулым нашага краю, у Год гістарычнай памяці інфармацыйная работа вядзецца яшчэ больш актыўна. Перад кожным сплавам мы расказваем турыстам гісторыю рэк і падзей, якія на іх адбываліся, акцэнтуем увагу на помніках, прысвечаных загінулым землякам. У інфармацыйных буклетах, якія атрымліваюць кліенты, ёсць QR-коды, па якіх можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра кожны маршрут. Неаднойчы турысты наведвалі помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, каб ушанаваць памяць загінулых, ускласці кветкі да брацкіх магіл.

– Што пажадаеце тым, хто яшчэ не плаваў на байдарках, але збіраецца гэта зрабіць?

– Не адкладвайце на потым свае самыя яркія эмоцыі, якія можаце атрымаць яшчэ ў гэтым сезоне, яны будуць саграваць вас увесь год. Нічога не бойцеся: вопытныя інструктары і дакладнае выкананне правілаў бяспекі зробяць ваша падарожжа бяспечным і прыемным. І, нарэшце, даверцеся сабе, навучыцеся цаніць хараство, якое побач. Сплаў на байдарках – магчымасць убачыць сваю малую радзіму пад незвычайным ракурсам, закахацца ў яе прыроду з новай сілай.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

14 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago