Вось і наступіла доўгачаканая пара канікулаў і адпачынку. У Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР зноў расчыніў свае дзверы дзённы выхаваўча-аздараўленчы летнік “Пазітыў”. У гэтым годзе асновай яго стаў інтэграваны праект “ЗаІнклюзіўнае лета”, змест якога рэалізуецца шляхам асваення чатырох модуляў: “Стварай і натхняй”, “Дасягай і перамагай”, “Вучыся і спазнавай”, “Узаемадзейнічай і гуляй”. Кожны з іх – гэта калейдаскоп гульняў, адкрыццяў, спартыўных спаборніцтваў, стасункаў і творчасці.
Першы дзень змены пачаўся з важных арганізацыйных момантаў, інструктажоў па тэхніцы бяспекі, узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
На хвілінцы здароўя медыцынская сястра ў гульнявой форме расказала дзецям пра тое, як пабудавана цела чалавека, аб яго дзіўных асаблівасцях. З дапамогай дыдактычных матэрыялаў яна дапамагла ім лепш пазнаць сябе.
Асабліва захоплена выхаванцы ўспрынялі гульню “Першыя адкрыцці”. Яны праходзілі складаныя маршруты, спаборнічалі адзін з адным, скакалі і бегалі, што спрыяла не толькі фізічнай актыўнасці, але і лепшаму знаёмству паміж удзельнікамі. Гульня дазволіла праявіць свае здольнасці, развіць камандны дух і, вядома, атрымаць шмат станоўчых эмоцый. А ў час гульнявой гадзіны “Гуляю я, гуляюць сябры” кожны змог бліснуць сваімі талентамі і здольнасцямі.
Завяршыўся гэты дзень рухомымі гульнямі на свежым паветры.
Выхаваўча-аздараўленчы летнік “Пазітыў” – гэта не проста адпачынак, а цэлы сусвет, напоўнены цікавымі знаёмствамі, займальнымі падзеямі і хвалюючымі прыгодамі!
Лілія ШУМСКАЯ,
кіраўнік дзённага выхаваўча-аздараўленчага летніка “Пазітыў”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…