Захоўвайце правілы паводзінаў на вадзе

Многія людзі ў цёплы час года любяць адпачываць на рэках, азёрах ці на моры. Каб такі адпачынак даставіў толькі задавальненне, неабходна выконваць правілы паводзінаў на вадзе.

Даныя статыстыкі сведчаць, што большасць няшчасных выпадкаў, звязаных з гібеллю, адбываюцца ў выніку парушэння асабістых мераў бяспекі: пры купанні і ныранні ў забароненых і непрыстасаваных для гэтага месцах, парушэнні правілаў карыстання лодкамі, катамаранамі, пакіданні дзяцей без нагляду ля вады.

Штогадовы аналіз гібелі людзей ад утапленняў сведчыць, што ад 60 да 70 % загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Таму першае важнае правіла: калі збіраецеся паплаваць і адпачыць на вадзе, заставайцеся цвярозымі. Таксама небяспечна, калі недалёка ад вадаёма адпачывае п’яная кампанія, а за дзецьмі ніхто не назірае. Гэта можа прывесці да бяды. Наогул, не адпускайце непаўналетніх купацца адных. Ніколі не купайцеся ў невядомых вадаёмах і ў вадаёмах, з цінай. Пры выбары месца для купання праверце дно. Пераканайцеся, што там няма вострых камянёў, галінак, іншага небяспечнага смецця. Асцярожна праверце глыбіню вадаёма ў тым месцы, дзе збіраецеся купацца, каб не было ямаў. Калі вы дрэнна плаваеце, не купайцеся адны. Не заходзьце ў ваду глыбей, чым па пояс. Выкарыстоўвайце надзіманыя кругі або жылеты. Не купайцеся ў вадаёмах з моцным цячэннем: вас можа аднесці на значную адлегласць ад берага. Калі месца купання абгароджана, не заплывайце за буйкі. Не плавайце на вялікія адлегласці ў адны ці ноччу. Не ўваходзьце ў ваду, калі падняліся вялікія хвалі. Калі вы стаміліся плыць брасам або кролем, перавярніцеся на спіну. Плыць на спіне лягчэй, і вы зможаце адпачыць. Паляжыце на паверхні вады тварам уверх. Не купайцеся доўга, асабліва ў халоднай вадзе. Спрыяльная для купання тэмпература паветра 20-25°С, а тэмпература вады — ад 17 да 19°С. Сярэдняя працягласць — 10-15 хвілін.

Не саромейцеся клікаць на дапамогу ў небяспечнай сітуацыі, але ніколі не давайце ілжывых сігналаў.

Н. АКУНОВІЧ,
старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

11 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

24 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago