Жукоўшчынская сельская бібліятэка-клуб прадаўжае праект “Бібліятэка за шклом”.

Выданні прадстаўлены тут на выставах-праглядах у “кніжных вокнах”.

На працягу года экспазіцыя складалася з чатырох тэматычных выставаў. Для маленькіх наведвальнікаў– “Зімовыя казкі”, казачны куфэрак  беларускіх і рускіх пісьменнікаў пра зіму. Для жыхароў аграгарадка Жукоўшчына і суседніх вёсак –“Вясновы  вернісаж”, творы пра таямніцу абуджэння прыроды пасля зімовай спячкі.“Лета здобрай кнігай”– асаблівы падбор літаратуры для самых запатрабаваных чытачоў.“Асенні калейдаскоп” – гісторыі пра каханне,  часопісы з рэцэптамі і прапановамі для жанчын; ідэі для  працы ў садзе і на агародзе восенню,  для дзяцей – пра  расліны і жывёл.

Алена СВІБ,
бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации