Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць

На апошнім у гэтым годзе пасяджэнні райвыканкама, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага разгледжаны пытанні аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця і праекце раённага бюджэту на 2025 год, другое пытанне разглядалася сумесна з пасяджэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Расказваючы аб прагнозах развіцця, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Аляксей Уцін акцэнтаваў увагу, што ў аснове будзе ляжаць рост канкурэнтаздольнасці эканомікі на аснове эфектыўнага выкарыстання мясцовага рэсурснага патэнцыялу і канкурэнтных перавагаў для павышэння якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, бесперабойнай і эфектыўнай работы прадпрыемстваў. На 2025 год перад суб’ектамі гаспадарання раёна пастаўлены канкрэтныя мэты і заданні, выкананне якіх заклікана забяспечыць збалансаванае эканамічнае развіццё раёна і тым самым павысіць дабрабыт людзей. Нарошчванне экспартнага патэцыялу і імпартазамяшчэння – прыярытэтныя кірункі развіцця як эканомікі раёна, так і рэспублікі ў цэлым, таму прадастаўлены прагноз быў распрацаваны на аснове аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2021-2023 гадах і чакаемых вынікаў ад работы за 2024 год.

Інвестыцыйную дзейнасць у раёне мяркуецца скіраваць на абнаўленне асноўных фондаў, вытворчых магутнасцяў, рэканструкцыю і будаўніцтва сельскагаспадарчых комплексаў, развіццё інфраструктуры турызму і адпачынку, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, іншыя сферы. Асноўнымі крыніцамі сродкаў для развіцця эканомікі паслужаць уласныя сродкі арганізацый, сродкі кансалідаванага бюджэту, крэдыты банка і іншыя. Што тычыцца будаўніча-мантажных работ, уключаючы работы па мантажы абсталявання, то плануецца ажыццяўляць набыццё машын, абсталявання, танспартных сродкаў, забяспечваць іншыя патрэбы. Так, у гарпасёлку Наваельня ў 2024-2026 гадах ТАА “РэалЭксперт” ажыццяўляе мадэрнізацыю завода па вытворчасці раслінных алеяў. Будуць прадоўжаны работы па рэалізацыі інвестпраекта па стварэнні вытворчасці перадізаляваных і водаправодных трубаў у ТАА “Ізакам Пласт”. Таксама намечаны капрамонт дахаў гімназіі № 1 горада Дзятлава і Гезгалаўскай сярэдняй школы, Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, рэканструкцыя Новаяльнянскай гарадской бальніцы, лазнева-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве з пераводам у фізкультурна аздараўленчы комплекс, пачатак будаўніцтва шматфункцыянальнага каркасна-тэнтавага збудавання для заняткаў хакеем і катання на каньках на стадыёне “Колас”.

У сельгасарганізацыях раёна ў наступным годзе таксама запланавана набыццё тэхнікі і абсталявання, выкарыстанне грашовых сродкаў на фарміраванне асноўнага статку.

Па-ранейшаму адной з прыярытэтных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўшчыны застанецца паступленне даходаў у мясцовыя бюджэты для развіцця мясцовай інфраструктуры і вырашэння пытанняў мясцовага значэння. Рэгіянальная палітыка будзе зарыентавана на раскрыццё патэнцыялу прыватнага сектара эканомікі і арганізацый камунальнай формы ўласнасці за кошт павышэння якасці рэгулявання бізнес-асяроддзя, павелічэння колькасці суб’ектаў гаспадарання, павышэння аддачы ад іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці. З мэтай рэалізацыі пастаўленай задачы ўстаноўлены мэтавы паказчык росту кансалідаванага бюджэту, затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі мяркуецца знізіць. Спыніўся Аляксей Уцін і на задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2025 годзе асобна для прамысловага комплексу раёна, сельскай гаспадаркі, гандлю, сферы занятасці насельніцтва.

– Задачы на наступны год стаяць сур’ёзныя, настолькі ж сур’ёзныя будуць даведзены заданні, аднак рэзервы ў раёне ёсць, – адзначыў Андрэй Садоўскі. – Лічбы будуць дапрацаваны і разгледжаны. Што тычыцца інвестыцый, то ў прыярытэце застануцца будаўніцтва бальніцы ў Наваельні і капрамонт фізкультурна аздараўленчага комплексу, таксама сярод задач – ператварыць у арэнднае жыллё спальны корпус былой школы-інтэрната ў Дзятлаве і інтэрнат у Наваельні.

Прапанова па першым пытанні прынята з дапрацоўкамі.

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Жэгала расказала, як мяркуецца фарміраваць у 2025 годзе раённы бюджэт. Пры фарміраванні праекта бюджэту за аснову прыняты ўмовы эканамічнага развіцця, зацверджаныя Указам Прэзідэнта РБ № 384 ад 1 кастрычніка бягучага года. Мяркуецца рост УВП на ўзроўні 104,1 %,  узровень інфляцыі – не больш за 5 %. Даходная частка бюджэту раёна ў цэлым пргназуецца ў суме 80 мільёнаў 380,4 тысячы рублёў. Яна будзе сфарміравана за кошт падатковых і непадатковых даходаў і бязвыплатных паступленняў з вышэйстаячых бюджэтаў. Уласныя даходы па праекце бюджэта раёна прагназуюцца ў суме 58 мільёнаў рублёў, тэмп росту 107,4 %. Па-ранейшаму будзе захавана сацыяльная скіраванасць раённага бюджэту: на першачарговыя сацыяльна значныя расходы будзе выкарыстана больш за 84,9 %.

У абмеркаванне праекта бюджэту раёна ўключыліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Аляксандрам Бараноўскім. У спрэчках выступіў старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце, эканоміцы, аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя Юрый Ганчар. Прааналізаваўшы структуру раходаў і даходаў праекта бюджэту, ён выказаў прапанову прыняць праект. Яна была падтрымана аднагалосна. Таксама дэпутаты станоўча вырашылі пытанні аб прадастаўленні ў арэнду воднага аб’екта і ўнясенні змяненняў у некалькі ранейшых рашэнняў раённага Савета дэпутатаў.

Аляксандр Бараноўскі павіншаваў удзельнікаў пасяджэння са святамі, пажадаў здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у рабоце.

За плённую работу ў 2024 годзе дэпутацкаму корпусу, кіраўнікам службаў райвыканкама і арганізацыям раёна падзякаваў Андрэй Садоўскі. Ён адзначыў, што часам нават дастатковае фінансаванне яшчэ не гарантуе поспеху, бо пры вырашэнні пастаўленых задач здараюцца розныя сітуацыі, і толькі настойлівасць, мудрыя рашэнні і стараннасць дазваляюць з імі спраўляцца. Андрэй Уладзіміравіч пажадаў кіраўнікам і спецыялістам раёна сярод працоўных будняў не забываць пра сябе і блізкіх, заўсёды знаходзіць час на прыемныя сустрэчы, паездкі, адпачынак.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Счастья вашему дому». В Кореличах торжественно открыли новостройку на 49 квартир

Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…

14 часов ago

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…

14 часов ago

Александр Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

14 часов ago

Как в Кореличах отметят областной фестиваль-ярмарку «Дaжынкi-2026»: программа

Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…

14 часов ago

Елена Васкель: “Белорусские женщины доверяют своему Президенту”

Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…

14 часов ago

Шанц дадзены, астатняе – справа асабістая

У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…

15 часов ago