Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 135, якім зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі на 2026-2030 гады.

Вызначаны найбольш перспектыўныя і запатрабаваныя сферы, якія ў сярэднетэрміновай перспектыве дазваляюць забяспечыць патрэбныя вынікі ў навукаёмістых і высокатэхналагічных сектарах эканомікі, гарантуюць канкурэнтныя перавагі і тэхналагічную бяспеку краіны.

Якая работа па вырашэнні пастаўленых задач ужо вядзецца на Дзятлаўшчыне, расказалі спецыялісты.

Таццяна Умоўская, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама:

– Хачу падкрэсліць важнасць напрамкаў, вызначаных указам: усе яны ўносяць значны ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і сацыяльнай сферы, а іх інтэнсіфікацыя дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць і тэхналагічную бяспеку Беларусі.

Сістэма адукацыі Дзятлаўскага раёна ідзе ў нагу з часам, працуе ў інавацыйным рэжыме, рэалізуе асноўныя напрамкі навуковай і інавацыйнай дзейнасці. На базе ўстановаў адукацыі адкрыты інжынерныя і іншыя групы прафесійнай накіраванасці. Заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з ВНУ – Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Я. Купалы, БНТУ, Беларускім дзяржаўным аграрным універсітэтам, Гродзенскім аграрным універсітэтам па падрыхтоўцы навучэнцаў, арганізавана правядзенне практычных заняткаў на іх базе.

У перспектыве з 2025-2026 навучальнага года плануецца адкрыццё інжынерна-тэхнічнага цэнтра на базе сярэдняй школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Яшчэ ва ўстановах адукацыі нашага раёна ёсць робататэхнічнае абсталяванне, якое дае магчымасць праводзіць вучэбныя і факультатыўныя заняткі, што ўдасканальвае навыкі дзяцей і павышае практычную скіраванасць урокаў. Працуе аб’яднанне па інтарэсах “Робататэхніка”. У далейшым у гімназіі № 1 горада Дзятлава мяркуецца рэалізаваць інавацыйны праект “Укараненне методыкі развіцця адукаванасці навучэнцаў па сродках штучнага інтэлекту”.

Таццяна Ваніслаўчык, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

– У гэтым навучальным годзе нашай установай прадоўжана работа па рэалізацыі такіх праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі тэхнічнага профілю, як робататэхніка, кіберспорт, камп’ютарная графіка (у тым ліку графічны дызайн), творчая дзейнасць у асяроддзі праграмавання Scratch.

Разумеючы ўсю важнасць шырокага далучэння падлеткаў і моладзі да вучэбна-даследчай дзейнасці, надаем значную ўвагу пашырэнню сеткі аб’яднанняў па інтарэсах, скіраваных на выяўленне і развіццё творчых здольнасцяў школьнікаў да навукова-даследчай, праектнай, вынаходніцкай дзейнасці; інтэграцыю элементаў STEM-адукацыі ў адукацыйны працэс; устанаўленне эфектыўнага партнёрства ў пытаннях развіцця тэхнічнай творчасці навучэнцаў, а таксама арганізацыю іх актыўнага ўдзелу ў выставах, канферэнцыях, конкурсах, злётах, турнірах з дэманстрацыяй вынікаў, а ў гэтым напрамку яны ў нас ёсць. Так, у 2024 годзе навучэнцы гуртка “Кібертэрыторыя” (робататэхніка) Ілья Бекман і Артур Жукоўскі пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Віталія Халюкова сталі пераможцамі абласнога этапу Рэспубліканскага турніру па робататэхніцы. Толькі за два месяцы 2025 года ўдзельнікі гэтага гуртка Кірыл Кашко, Аляксандр Кучынскі, Мацвей Сямашка, Аляксандр Жукоўскі, Мацвей Маркевіч прынеслі ў скарбонку ўстановы чатыры прызавыя месцы ў прэстыжных абласных турнірах па робататэхніцы, сярод якіх вядомы ІТ-чэмпіянат “РобІН-2025”. Навучэнцы гурткоў камп’ютарнай графікі Кірыл Смагін, Данііл Матчанаў, Дэвід Магбіці пад кіраўніцтвам Роберта Асіпука з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі і прызёрамі значных конкурсаў па графічным дызайне, малюнках нейронавай сеткі і іншых.

Не памылюся, калі скажу, што рэалізацыя ў 2025 годзе ў нашай установе грантавага праекта моладзевага медыяцэнтра таксама актыўна паспрыяе не толькі развіццю праектнай дзейнасці навучэнцаў, але і выбару імі будучых прафесій у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і ІТ.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #власть #образование #нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации