11 чэрвеня па тэрыторыі Данілавіцкага сельсавета ў раёне вёскі Навасёлкі прайшоў навальнічны фронт, было пашкоджана электразабеспячэнне, павалены дрэвы.
Службы раёна аператыўна прыступілі да ліквідацыі наступстваў.
Першыя прамежкавыя вынікі падведзены 12 чэрвеня ранкам на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага.
– Учора, каб наладзіць электразабеспячэнне і ўбраць дрэвы з праезнай часткі і дамоў, службы працавалі ў рэжыме надзвычайнай сітуацыі, – расказаў кіраўнік раёна. – У прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” ўжо паступіла 14 заяваў ад насельніцтва. У 22 гадзіны ў Навасёлках пусцілі электрычнасць, аднак іншыя наступствы буйства стыхіі давядзецца адпрацоўваць на працягу бліжэйшай сямідзёнкі. Сёлета гэта другая надзвычайная сітуацыя з-за навальнічнага фронту ў раёне: першая адбылася ў маі, аднак у той раз адзначаліся толькі падзенні дрэваў на дарогу і прыдарожную частку.
Аб аператыўнай абстаноўцы ў месцах здарэння далажыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Бялятка:
– 11 чэрвеня ў 13 гадзін 30 хвілін у Дзятлаўскі РАНС з раёна электрасетак паступіла аператыўнае паведамленне аб адключэнні электраэнергіі ў пяці населеных пунктах: аграгарадку Раклевічы, вёсках Сілівонкі, Краглі, Маскалёўцы Дзятлаўскага сельсавета і вёсцы Навасёлкі Данілавіцкага сельсавета. Рамонтныя работы былі выкананы да 22 гадзін. Аб’екты жыццезабеспячэння, школы, дашкольныя ўстановы ў зону адключэння не трапілі.
У выніку ўзмацнення ветру паступілі тры паведамленні аб падзенні дрэваў, з-за чаго больш пацярпела вёска Навасёлкі, дзе яны ўпалі на дахі двух дамоў па вуліцы Пралетарскай, а па вуліцы Шашэйнай з дома сарвала шыфер. Усяго ў населеным пункце пашкоджана 15 домаўладанняў і 8 гаспадарчых пабудоў. Падлічана, што для рамонту дахаў дамоў спатрэбіцца 99 лістоў шыферу, пабудоў – каля 70.
На ліквідацыі разгулу стыхіі працавалі 34 чалавекі і 13 адзінак тэхнікі з Дзятлаўскага РУП ЖКГ, ААТ “Граніт-Агра”, Дзятлаўскага РЭС, аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Было і два паведамленні аб падзенні дрэваў на праезную частку ў вёсках Муляры Дзятлаўскага і Рыбалава Дварэцкага сельскіх саветаў – яны прыбраны.
Уладзімір Бялятка азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з прапановамі па ліквідацыі наступстваў.
– Стаіць задача на працягу тыдня мабілізавацца, справіцца з заданнямі і аказаць дапамогу людзям, – падкрэсліў Андрэй Садоўскі. – Спадзяюся, насельніцтва таксама праявіць актыўнасць. Службамі будзе аказана дапамога па рамонце дахаў, а самі гаспадары павінны прыкласці рукі для ўборкі ўчасткаў. Безумоўна, адзінокім пажылым грамадзянам у гэтым плане будзе аказана падтрымка.
Вызначана, што ў бліжэйшыя дні старшыні сельвыканкамаў з Дзятлаўскім РУП ЖКГ арганізуюць сумесную работу па ачыстцы вуліц і нежылых падворкаў, двароў уразлівых катэгорый грамадзян. Прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Дзятлаўскім раёне правядзе работу з насельніцтвам у Навасёлках для ацэнкі шкоды і аказання дапамогі па выплаце грашовых сродкаў на рамонтна-аднаўленчыя работы. ААТ “Граніт-Агра” сумесна з камунальнікамі і старшынёй Данілавіцкага сельвыканкама Ігарам Кухарэвічам акажуць садзейнічанне вяскоўцам у Навасёлках па пазбаўленні ад наступстваў стыхіі. ААТ “Новаяльнянскі КХП” прадаставіць аўтавышку, каб супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС змаглі хутка ачысціць вуліцы і падворкі да зламаных галін і дрэваў. Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства забяспечыць ачыстку тэрыторыі былога будынка магазіна, які знаходзіцца ў Навасёлках. ДЭУ-56 належыць ажыццявіць уборку тэрыторыі, прылеглай да рэспубліканскай аўтадарогі Р-10 (Любча – Навагрудак – Дзятлава), ад населенага пункта Навасёлкі ў кірунку гарадскога пасёлка Наваельня ад паваленых і аварыйных дрэваў, а ДРБУ-119 – тэрыторыі, прылеглай да аўтадарогі паміж населенымі пунктамі Навасёлкі і Таркачы. Перад ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” стаіць задача расчысціць лес каля аўтадарогі Р-10. У Навасёлкі і Хрольчыцы выедуць спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб аказаць неабходную падтрымку пажылым людзям.
Сітуацыя застаецца на пільным кантролі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…
18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…
14 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень блогера, які зусім нядаўна ўвайшоў у наш каляндар.…
Азбука горада Сёлета традыцыйны атрадны конкурс у дзённым выхаваўча-аздараўленчым летніку “Усмешка” сярэдняй школы № 1…
Пытанне: як засцерагчы свой веласіпед ад крадзяжу? Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі: –…
У нашай краіне актыўнымі тэмпамі ажыццяўляецца мадэрнізацыя вытворчасці, на службу людзям прыходзіць новая сучасная тэхніка,…