З бібліятэкай не засумуеш
На інтэрактыўных пляцоўках раённай бібліятэкі было па-святочнаму весела і разнастайна. Пляцоўка “Зецельская гасцёўня”, прымеркаваная да 80-годдзя Дятлаўскага раёна, правяла гасцей свята сцяжынкамі гісторыі роднага краю. Тут можна было пазнаёміцца з уладарамі Дзятлаўшыны: ад Канстанціна Астрожскага да Станіслава Солтана. Кніжная выстава “80-годдзю Дзятлаўскага раёна прысвячаецца” прадставіла кнігі дзятлаўчан і кнігі пра Дзятлаўшчыну. Сярод новых – кнігі Міхаіла Лук’янчыка, Леанарды Юргілевіч, Алены Абрамчык. Гістарычная фотавыстава, сабраная работнікамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прадставіла наведвальнікам Дзятлава мінулага, даўно забытае, а некаторым — нават невядомае.
“Чайная чытальня” з куфэркам добрых кніжак, самаварам ды абаранкамі запрашала гасцей свята адпачыць у цэнтры горада за кніжкай і кубачкам духмянага чаю.
Забаўляльная праграма “Кошык весялосці” сабрала дзяцей і падлеткаў для ўдзелу ў гульнявой праграме. Канкурсанты паказалі свій спрыт, дасціпнасць і камандны дух. Атрымалі за гэта прыемныя сувеніры. Самыя маленькія госці свята маглі размясціцца проста на дыване і пагуляць у настольныя гульні ці пачытаць кніжкі з равеснікамі або з бацькамі. Ахвотных зрабіць фота на памяць чакала літаратурная фотазона – выява каларытнага барона Мюнхгаўзена.
Табе, родная Дзятлаўшчына!
Гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава сабраў нераўнадушных да паэзіі людзей. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 80-годдзя з дня ўтварэння Дзятлаўскага раёна і 125-годдзя нашага земляка Ігната Дварчаніна. У літаратурную гасцёўню на адкрытым паветры “Паэты Дзятлаўшчыны раёну прысвячаюць” завіталі і юныя чытальнікі, і мясцовыя паэты – удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Пралескі”. У іх выкананні прагучалі знакамітыя творы беларускіх паэтаў пра Радзіму, вершы нашых славутых дзятлаўчан і ўласныя пробы пяра. Удзел у імпрэзе ўзялі ўсе жадаючыя.
Госці мерапрыемства пацікавіліся міні-галерэяй “Нашы знакамітыя землякі”, дзе былі прадстаўлены партрэты вядомых людзей аўтарства Мікалая Несцярэўскага.
Вядучая літаратурнай гасцёўні Алена Абрамчык прэзентавала прысутным сваю новую кнігу публіцыстыкі “Дзятлаўскі край: вядомыя і невядомыя старонкі”.
Наталля АВЯРЧУК
Святочныя мерапрыемствы 9 Мая завяршыліся акцыяй “Праспяваем "Дзень Перамогі" разам” і феерверкам. Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь…
9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…
Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…
Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…