Судом Дзятлаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара раёна А., які абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасці, учыненай паўторна. Як расказаў суду сам абвінавачаны, ён разам са сваёй сужыцелькай і двума знаёмымі ў начны час у сябе дома распіваў спіртныя напоі. З пачкі цыгарэт, якая належала аднаму з гасцей, ён выцягнуў 150 рублёў і схаваў у кішэні. У працэсе распівання спіртнога паміж ім і знаёмымі пачаўся канфлікт, каб яго спыніць, абвінавачаны сам выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. У злачынстве грамадзянін А. раскайваецца, просіць прабачэння ў пацярпелага.
Паколькі абвінавачаны неаднаразова судзімы, доўгі час нідзе не працуе, адмоўна характарызуецца па месцы жыхарства, суд палічыў, што яго выпраўленне, а таксама папярэджанне ўчынення ім новых злачынстваў, дасягненне мэтаў крымінальнай адказнасці магчыма толькі пры прызначэнні пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.
Вердыкт – пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбыцця пакарання.
Вадзім ДУБРОЎСКІ,
старшыня суда Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#суд