З-за грэбавання правіламі асабістай бяспекі

Шырокамаштабны сельскі сход па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей на іх пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча прайшоў на базе Жукоўшчынскага сельсавета з удзелам спецыялістаў адказных службаў і насельніцтва.

Старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык адзначыў, што да правядзення мерапрыемства заклікалі лічбы мясцовай статыстыкі: на тэрыторыі сельсавета ў 3 пажарах загінулі 3 чалавекі. Пры гэтым штотыднёва працуе аглядавая камісія, абследавана ўжо 90 % катэгарыраваных жыхароў. На жаль, людзі грэбуюць правіламі асабістай бяспекі, прычынай гібелі пенсіянераў на ўсіх трох вогненных здарэннях стала “п’яная цыгарэта”.

Што гэта прычына актуальная не толькі для Дзятлаўшчыны, але і для рэспублікі ў цэлым, пацвердзіў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык і прывёў прыклады нядаўніх трагедый. Ён заклікаў праяўляць большую абачлівасць і загадзя паклапаціцца аб сабе і маёмасці: устанавіць ва ўсіх жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ўжо ўратавалі тысячы людскіх жыццяў. Ратаўнік нагадаў і меры перасцярогі ў час адпачынку на прыродзе, каля вадаёмаў, пералічыў патрабаванні пры распальванні вогнішча, анансаваў, што з 6 чэрвеня па 18 жніўня ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Канікулы без дыму і агню!”, скіраваная на прафілактыку няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі. Для большай нагляднасці прапанаваў прысутным паглядзець тэматычны сацыяльны ролік МНС.

Больш падрабязна аб шкодных звычках, якія могуць давесці да бяды, расказаў доктар-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ Барыс Отчык. Ён папрасіў у пытаннях прафілактыкі быць актыўнымі не толькі адказных спецыялістаў, але і простых грамадзян, сваякоў, суседзяў  тых, хто злоўжывае алкаголем, бо толькі сумеснымі намаганнямі можна дабіцца пажаданых вынікаў. Медык расказаў, што ў аматараў моцных напояў ёсць магчымасць прайсці бясплатнае лячэнне і стаць на шлях выпраўлення.

Першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Дзяніс Аўраменкаў адзначыў, што ў раёне назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, а сярод зарэгістраваных пераважаюць крадзяжы, у тым ліку з нежылых дамоў і дачаў, адкуль “цягнуць” усё, што ўяўляе якую-небудзь каштоўнасць, асабліва металічныя рэчы. Раскрываць такія злачынствы цяжка, бо звычайна выяўляюцца яны позна, праз некалькі месяцаў, а то і год. Акцэнтаваў увагу праваахоўнік і на іншых зарэгістраваных здарэннях, сярод якіх інтэрнэт-злачынствы, махлярствы, парушэнні адміністрацыйнага заканадаўства.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская ў час свайго выступлення прасіла быць больш уважлівымі да патрэбаў і арганізацыі вольнага часу дзяцей, не дапускаць сацыяльнага сіроцтва, галоўнымі прычынамі якога ў раёне з’яўляецца алкагалізацыя бацькоў і сямейныя скандалы.

На патрабаваннях бяспекі дзяцей і дарослых у розных сферах жыццядзейнасці спыніліся і прадстаўнікі іншых службаў прафілактыкі: начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар, інспектар раённай энергагазінспекцыі Валянцін Касцюкевіч. Як на Дзятлаўшчыне наладжана абарона сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва, да якіх адносяцца адзінокія пажылыя грамадзяне і тыя, хто жыве адзінока, патлумачыла дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Яна заклікала тых, у каго ёсць пыжылыя сваякі, часцей іх наведваць, клапаціцца, дапамагаць у вырашэнні праблем, не быць раўнадушнымі да іх жыцця папрасіла суседзяў, знаёмых і былых калегаў.

Вынікі сельскага сходу ў Жукоўшчыне падвёў Ігар Кухарэвіч. Ён падкрэсліў, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная, таму бяспецы і абароне грамадзян надаецца належная ўвага, для пячнога рамонту і аднаўлення электраправодкі ўразлівых катэгорый выдзяляюцца бюджэтныя сродкі. На жаль, некаторыя людзі прымаюць гэта як належнае, самі ж не клапоцяцца нават аб тым, каб устанавіць дома пажарныя апавяшчальнікі. У пытаннях прафілактыкі абыякавасці быць не павінна: бацькам неабходна сачыць за дзецьмі, суседзям – не маўчаць, калі побач жывуць асацыяльныя асобы, паводзіны якіх могуць прывесці да трагедыі. Адказныя службы дасканала выконваюць сваю работу на дастатковым узроўні, аднак да бяды звычайна вядзе выпадак, пра які хтосьці прамаўчаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago