З якімі пытаннямі звярталіся да Уладзіміра Сіняка?

Чарговую прамую тэлефонную лінію 18 чэрвеня на Дзятлаўшчыне правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк.

З пытаннямі да Уладзіміра Аляксандравіча патэлефанавалі сем жыхароў нашага раёна. Большасць з іх атрымалі тлумачэнні адразу ў час прамой тэлефоннай лініі, адно пытанне, якое патрабуе дэталёвага разгляду, Уладзімір Сіняк узяў на дэпутацкі кантроль.

Жыхар вуліцы Катоўскага горада Дзятлава пацікавіўся, на якіх умовах можна пракласці па вуліцы цэнтральную каналізацыю. На жаль, зрабіць гэта за кошт інвестыцый для ўжо існуючага жылога фонду цяпер немагчыма: у снежні 2018 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ № 488 “Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)”. Паводле гэтага нарматыўнага дакумента гаспадары даўно пабудаваных домаўладанняў павінны аплачваць пракладванне водаправода і каналізацыі за свае грошы. Калі ж будаўнічыя работы будзе ажыццяўляць жыллёва-камунальная арганізацыя і ўласнікі прыватных дамоў аплацяць першапачатковы ўзнос (10 % кошту работ), яны змогуць разлічваць на гадавую растэрміноўку плацяжу з памесячнымі выплатамі доляў рэшты.

Жыхарку аграгарадка Раклевічы цікавіла, калі будзе зроблена асфальтаванне мясцовай вуліцы Кастрычніцкай. Дэпутат патлумачыў жанчыне, што вуліцы аграгарадка перададзены на баланс КСУП “Русь-Агра”. Клапаціцца аб іх стане і выдзяляць сродкі на добраўпарадкаванне павінна гаспадарка. Цяпер яна знаходзіцца ў гаспадарчым падпарадкаванні рэспубліканскага прадпрыемства “Гроднааблнафтапрадукт”, і, магчыма, з цягам часу пытанні рамонту дарог пачнуць вырашацца.

Адкрыць вясковы магазін у Скіпоравічах прасіла адна з мясцовых жыхарак. Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў жанчыне, што раней з такім пытаннем ужо звяртаўся да кіраўніцтва Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, праблема вывучалася. Тады спецыялісты зазначалі, што ў магазіна няшмат пакупнікоў, і харчовыя тавары могуць залежвацца на паліцах, у той час як аўталаўка прывозіць вяскоўцам заўсёды свежыя прадукты. Магчыма, гэта не так зручна, але больш мэтазгодна. Тым не менш, дэпутат паабяцаў зноў пацікавіцца, ці не змянілася пазіцыя спецыялістаў па праблеме.

Аб тым, што высокая трава “падступае” да гаспадарчых пабудоваў па вуліцы 60 год БССР у вёсцы Лозкі, расказала мясцовая жыхарка, якая дазванілася на прамую тэлефонную лінію да дэпутата. Жанчына зазначыла, што жыхары вуліцы занепакоены, каб высокая расліннасць пры спякотным надвор’і потым не стала прычынай пажару. Уладзімір Аляксандравіч звязаўся з кіраўніком КСУП “Слава працы” Віталем Дула і папрасіў выдзеліць тэхніку для абкошвання травы, якую можна выкарыстаць на корм жывёле.

Жыхар вёскі Пацаўшчына тэлефанаваў па пытанні стану мясцовай дарогі. Гэта паўторны зварот мужчыны. У мінулы раз дэпутат паабяцаў, што на праблемным участку будзе зроблены ямачны рамонт. Такія работы ўжо ажыццявіла ДРБУ-119, і дарога знаходзіцца ў здавальняючым стане. Поўная замена асфальтнага пакрыцця на гэтым участку – планы ўжо на больш аддаленую перспектыву.

Наступную жыхарку раёна, якая дазванілася, цікавілі асаблівасці аплаты паслугаў за карыстанне газавым балонам і электраэнергіяй у нежылым бацькоўскім доме ў вёсцы Боцкавічы. Дэпутат патлумачыў патрабаванні заканадаўства ў гэтай сферы.

Апошняй на прамую тэлефонную лінію з Уладзімірам Сіняком дазванілася жанчына, якая была занепакоена скарачэннем колькасці тэрапеўтычных ложкаў у бальніцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына. Уладзімір Аляксандравіч адзначыў, што гэта не першы зварот па праблеме, паабяцаў узяць яго на дэпутацкі кантроль і больш дэталёва разабрацца ў сітуацыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

22 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

23 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

24 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago