З валейболам па жыцці

Валейбол у нашай школе – адзін з любімых відаў спорту. Ім з задавальненнем займаюцца вучні, настаўнікі і мясцовыя жыхары. Спаборніцтвы па валейболе заўсёды збіраюць не толькі шмат удзельнікаў, але і гледачоў.

У спартыўнай зале Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў юбілейны дваццаты калядны турнір. На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам да аматараў гульні выступіла Русін А.А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, якая павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі, пажадала ўдзельнікам поспеху і толькі перамог. Алена Аляксееўна адзначыла, што падобнага роду спаборніцтвы – гэта не толькі спартыўная барацьба, але і нагода сустрэцца ўсім разам, добрая магчымасць з карысцю правесці свой вольны час. Валейбол – камандны від спорту, і вынік удзелу ў спаборніцтвах залежыць ад сумесных намаганняў усіх членаў каманды без выключэння.

Бурная размінка паказала сапернікам, што ўсе настроены на перамогу і гатовы змагацца за кожны мяч. На гэты раз гульня сабрала аж 6 каманд: 2 зборныя каманды моладзі, каманда вучняў, настаўнікаў, КСУП “Хвінявічы” і чацвёрты год запар у нашым турніры прымаюць удзел рабяты з вёскі Руда Яварская. Вось праведзена жараб’ёўка, складзены графік гульняў. Суддзя спаборніцтваў даў свісток. Далей пачалося самае галоўнае і цікавае. Сур’ёзны падыход быў бачны ўжо ў першай гульні, кожны рознымі спосабамі не даваў упасці мячу на сваёй пляцоўцы. Галоўная задача для ўдзельнікаў – не памыліцца пры прыёме. Валейбалісты настроены на перамогу. Варта адзначыць, што спартыўная барацьба паміж камандамі набыла бескампрамісны характар з першых хвілін матчу.

Апошняя гульня была самая хвалюючая. Удзельнікі стараліся быць спакойнымі, не спяшацца і не дапускаць памылак. Моцныя, дакладныя падачы і стрыманыя мяккія падманныя хады – вось чым была напоўнена гульня за прызавое месца. Але, як бы абедзве каманды не стараліся, першае месца толькі адно. І ў гэтым годзе пераможцай спаборніцтваў стала каманда моладзі.

Шмат эмоцый, выдатны настрой і спартыўны адпачынак – вось чым узнагародзіла школа ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў.

Рагойжа Н.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры Хвінявіцкага д/с-СШ

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

20 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

20 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

20 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

21 час ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

21 час ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

21 час ago