Кожны год на Дзятлаўшчыне работнікі лясгаса і ўдзельнікі добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу” закладваюць сваю будучыню.
Праз гады з саджанцаў вырастуць лясы, якія дадуць нашым нашчадкам чыстае паветра, эстэтычную асалоду і, нарэшце, каштоўную драўніну.
Саджанцы будучых лясных волатаў клапатліва вырошчваюць у трох лясніцтвах нашага раёна. У Раготнаўскім для гэтых мэтаў пабудаваны 12 парнікоў, дзе гадуюць маладыя сосны.
– У маі пасеялі насенне сасны, а ўжо будучай вясной плануем атрымаць не менш за 500 тысяч саджанцаў, якія будуць укараняцца ў лясах Дзятлаўшчыны, – знаёміць з бліжэйшымі планамі ляснічы Раготнаўскага лясніцтва Дзмітрый Томчык.
Пасадачны матэрыял у лясніцтве вырошчваюць з прымяненнем сучаснай экалагічнай сістэмы паліву, якая падае ваду з мясцовага возера праз рэзервуар да кожнага парніка. Сістэма функцыянуе аўтаномна і аўтаматычна, патрабуючы толькі кантролю. На этапе ўзрастання саджанцаў неабходна праполка, якую выконвае лесавод.
Работнікі лясніцтва даглядаюць саджанцы, як сапраўдных сваіх гадаванцаў: спачатку беражліва прарошчваюць пад покрывам, “сілкуюць” угнаеннямі, апрацоўваюць ад шкоднікаў і палягання, затым загартоўваюць, каб праз год, нарэшце, перадаць для высадкі, пад апеку леснікоў. У такіх саджанцаў шанец добра прыжыцца звыш 90 %, кажуць у лясніцтве. І заклікаюць землякоў берагчы лес, узгадаваны з любоўю, клопатам і вялікай людской працай.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…