У рамках святочнай акцыі “Квітней, Дзятлаўшчына, пад мірным небам Беларусі!”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і юбілея горада Дзятлава, у арганізацыях і ўстановах нашага раёна 28 і 29 чэрвеня праходзяць урачыстыя сходы, сустрэчы з ветэранамі працы, мітынгі ля помнікаў загінулым землякам.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама сёння прайшоў тэматычны святочны канцэрт.
Старшакласнікі і выпускнікі гарадскіх школ спявалі песні, прысвечаныя Радзіме, выказвалі павагу і любоў да роднай Дзятлаўшчыны.
Павіншавала гасцей мерапрыемства з надыходзячымі святамі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.
Читайте также:
“Падары вышыванку сябру” – прынясі радасць вялікай сям’і
Праграма святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 520-годдзя Дзятлава