Наша Дзятлаўская зямля багата на таленты.

Адным з іх з’яўляецца беларускі пісьменнік і паэт Віктар (Вікенцій Мікалаевіч) Шымук. Ён вядомы чытачу як шчыры лірык, які любіў свой край, сваю малую радзіму і славіў яе на цэлы свет у сваіх вершах.

У гэтым годзе быў выдадзены новы зборнік Віктара Шымука “Чалавечая душа – праменьчык сонца”.

Бібліятэка Казлоўшчынскай школы, як і іншыя школьныя бібліятэкі нашага раёна, атрымала гэтую кнігу ў падарунак ад сям’і аўтара. У кнізе змешчаны вершы, паэмы, апавяданні, гумарэскі, выдадзеныя ў розныя гады, а таксама творы, якія не ўвайшлі ў асобныя зборнікі.

Ужо ў пачатку верасня ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку вучні 5 класа пазнаёміліся з творчасцю земляка. З натхненнем чыталі яны вершы пра знаёмыя мясціны: “Шчара”, “Дзятлаўка”, “Маё Паднёманне”, “Родны кут”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны гучыць у вершах “Неспакойна на сэрцы”, “Франтавыя сяброўкі”, “Вечны агонь”.

Цяпер кніга пераходзіць з класа ў клас. Вершы Віктара Шымука такія шчырыя, мілагучныя і дасціпныя з задавальненнем чытаюць вучні пачатковых і старэйшых класаў. На гэтых літаратурных сустрэчах яны даведваюцца аб тым, што нарадзіўся паэт у вёсцы Змяёўцы Дзятлаўскага раёна, вучыўся ў горадзе Дзятлава, а пасля заканчэння васьмі класаў (гэта ў пятнаццацігадовым узросце) пачаў працаваць у рэдакцыі раённай газеты “За новую вёску”. Яго як таленавітага паэта запрасілі ў Мінск, дзе ён зноў паспяхова вучыўся, працаваў, стаў прафесіяналам, вядомым у рэспубліцы паэтам. У 1998 годзе ён памёр і пахаваны ў горадзе Дзятлава.

Кожнаму чалавеку ў “спелы жнівень” яго жыцця мроіцца ў думках самае дарагое, што ён пакідае на гэтай зямлі ў спадчыну сваім дзецям, унукам. Віктар Шымук пакінуў усім нам багатую спадчыну: амаль паўтара дзясятка кніжак паэзіі, зборнікаў апавяданняў і нарысаў. І большасць з іх пра родны кут, родную Беларусь, родную мову, пра сваіх працавітых землякоў. Усе яго творы прасякнуты вялікай любоўю. Вучні нашай школы ганарацца такім теленавітым земляком, на яго творчасці вучацца любіць родныя мясціны, сваю краіну, шчырых і працавітых людзей, якія жывуць побач.

Людміла ГІЛЬВІН,
бібліятэкар Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

57 минут ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

1 час ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

1 час ago

Як атрымаць пасведчанне чарнобыльца?

У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у…

2 часа ago

Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта,…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

2 часа ago