У акцыі “Клопат”, скіраванай на аказанне дапамогі і маральнай падтрымкі  пажылым людзям, прымаюць актыўны ўдзел грамадскія арганізацыі нашага раёна.

У лістападзе старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, сакратар арганізацыі Ядзвіга Гушча з падарункамі і віншаваннямі завіталі ў Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Тут да іх далучыліся дырэктар установы Ігар Ціхан і персанал. Нагода была ўрачыстая: 90-ы дзень нараджэння святкавала пацыентка інтэрната Ганна Кузьмінічна Робата.

Родам юбілярка з Расійскай Федэрацыі. Нарадзілася яна ў Шабалінскім раёне Кіраўскай вобласці ў далёкім 1929 годзе. Пражыла нялёгкае, поўнае іспытаў жыццё, апаленае вайной. Сямігадовай дзяўчынкай пачала працаваць у калгасе, прадоўжыла працоўную дзейнасць і ў цяжкія гады ваеннага ліхалецця. За гэта мае заслужаную ўзнагароду: Указам старшыні Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1945 года адзначана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.” (пасведчанне № 394195, выдадзена 2 снежня 1946 года). Ганна Кузьмінічна з’яўляецца тылавіком. Нялітасцівы лёс адабраў у жанчыны двух сыноў. Сваю дзевяностую восень Ганна Робата сустракае пад мірным небам Беларусі, у Казлоўшчыне, дзе аб ёй клапоцяцца і жадаюць доўгіх гадоў жыцця.

Кветкі, цёплыя словы віншаванняў, яркія паштоўкі, смачныя торты і шчырая ўвага зрабілі юбілейны дзень нараджэння для Ганны Кузьмінічны адметным і радасным. І, нягледзячы на цяжар перажытых іспытаў і шаноўны ўзрост, жанчына ўсміхалася гасцям, з ціквасцю гутарыла з імі на розныя тэмы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Задача – своечасова падрыхтавацца да зімы

У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне па пытаннях падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. На ім выступілі…

17 часов ago

Усе – на пляж! Але толькі дазволены

Нарэшце ў Беларусь прыйшла тая самая абяцаная сіноптыкамі спёка. Ужо на гэтым тыдні слупок тэрмометра…

17 часов ago

Марыя Раеўская: “Жанчынам Гродзеншчыны ёсць на каго раўняцца”

На Аўгустоўскім канале з ініцыятывы моладзевага крыла Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прайшла сустрэча…

19 часов ago

Памяць – святы абавязак кожнага

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

19 часов ago

Ахова працы. Увага на бяспеку ў час уборачных работ

Галоўныя прынцыпы стварэння і забеспячэння здаровых і бяспечных штодзённых умоваў працы, у тым ліку пры…

20 часов ago

Актуальны каментарый. “Цягнік Памяці” – сапраўды ўнікальны праект

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел ва…

22 часа ago