Яшчэ адзін крок наперад

Месяц паляўнічага турызму, які актыўна крочыў па Дятлаўшчыне на працягу лістапада, заканчваецца.

Што прынёс ён нам і жыхарам раёна, якія адкрыцці мы зрабілі, як рэкламавалі гэты від турызму ў нашым раёне? Шчыра прызнацца, сфера для нас была новая, невядомая, давялося разбірацца спачатку самім, пагружацца ў яе спецыфіку, каб потым данесці патрэбную інфармацыю да наведвальнікаў і падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.

І пачалі мы з сустрэч і размоў са спецыялістамі: інжынерам паляўнічай гаспадаркі Дзятлаўскага лясгаса Дзмітрыем Францкевічам і вядучым паляўніцтвазнаўцам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрыем Міклашам. Сустрэчы сталі штуршком да далейшай дзейнасці – тлумачэння патрабаванняў заканадаўства, рэкламы паляўнічых угоддзяў Дзятлаўшчыны, рэсурсаў жывёльнага свету, месцаў для палявання і шмат чаго іншага, што захапіла і прымусіла рушыць у дарогу. Не пешшу, канешне, а разам з нашым субяседнікам Дзмітрыем Францкевічам. Два разы мы выязджалі ў Ліпічанскую пушчу, аглядалі месцы падкормкі жывёл, паляўнічыя вышкі, адкуль можна сачыць за жывёламі, што мігруюць у нетрах Ліпічанскай пушчы. І сустрэча з імі – гэта падзея, своеасаблівая экзотыка, да якой гарадскі жыхар не вельмі прывычны.

Наведвалі і Домік паляўнічага ў аграгарадку Вензавец, рэкламавалі яго на ўсю рэспубліку ў нашых акаўнтах, расказвалі пра віды паслуг, якія прапануе Дзятлаўскі лясгас не толькі жыхарам рэспублікі, але і замежным паляўнічым. І здымалі, фатаграфавалі, рабілі ролікі для ТikТok, Тэлеграм, Фейсбук. Захапіўшыся тэмай, вырашылі падключыць да яе і жыхароў раёна: запусцілі анлайн-віктарыну ва ўсе свае сацыяльныя сеткі. Яна актыўная з 27 па 30 лістапада. У пачатку снежня запросім пераможцаў у ТІЦ і ўзнагародзім сертыфікатамі і бясплатнай экскурсіяй па горадзе з аўдыёгідам. Магчыма, дзятлаўчане яшчэ не знаёмы з такой цуда-тэхнікай, якая маецца ў нас, прычым тэкст аўдыёгіда атэставаны ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

І на пасашок мы вырашылі “пагуляць” са штучным інтэлектам, пацікавіцца, якімі ён бачыць звяроў Ліпічанскай пушчы, напрыклад, праз некалькі соцень гадоў. Атрымалася цікава. Вынік кантактаў са штучным інтэлектам апублікаваны ў ТikТok і ў нашых сацыяльных сетках.

Наперадзе месяц гастранамічнага турызму. Што ж, будзем здзіўляць турыстаў далей!

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее

#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

24 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago