Яна паведаміла, што літаральна ўчора была прааналізавана работа новых інфармацыйных рэсурсаў, створаных для асвятлення важных падзей кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі 2015 года. «Магу сказаць, што сайты выканкамаў і мясцовых адміністрацый аператыўна размяшчаюць інфармацыю аб дзейнасці тэрытарыяльных камісій, працуючы ў цеснай узаемасувязі з ідэалагічнымі і аргаддзеламі. Гомельская вобласць у гэтым выпадку не выключэнне. Усё гэта сведчыць аб тым, што мясцовыя ўлады сур’ёзна падышлі да гэтай работы і актыўна рэалізуюць вельмі важны пры правядзенні выбараў прынцып галоснасці», — канстатавала Лідзія Ярмошына.
Таксама Лідзія Ярмошына дала станоўчую ацэнку рабоце СМІ ў перыяд выбарчай кампаніі. «У мяне няма прэтэнзій. Прынамсі, усё праходзіць асцярожна, няма яўнай агітацыі за каго-небудзь з патэнцыяльных прэтэндэнтаў, няма перагібаў. У нас у законе ёсць палажэнне, згодна з якім СМІ павінны падаваць інфармацыю аб’ектыўна, не аддаючы перавагу якой-небудзь з асоб, што балаціруюцца. Спадзяюся, гэтак будзе і ў далейшым», — сказала яна.
Старшыня ЦВК выказала меркаванне, што ў Гомельскай вобласці створаны добрыя ўмовы для правядзення пікетаў па зборы подпісаў і на высокім узроўні арганізавана работа па інфармаванні насельніцтва, што ў далейшым пазітыўна паўплывае на колькасць вылучаных кандыдатаў і на яўку выбаршчыкаў у дзень выбараў.
Сённяшні семінар, які праходзіць у Гомелі, апошні ў Беларусі. «На наступным тыдні плануецца прыняцце важнай пастановы, якая будзе датычыцца перыяду перадвыбарнай агітацыі і прапаганды і распаўсюджвацца, перш за ўсё, на кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб», — падагульніла Лідзія Ярмошына.
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…